Дзяржаўная навукова-тэхнічная праграма «Ядзерна-фізічныя тэхналогіі» (2006—2010)Дзяржаўная навукова-тэхнічная праграма «Ядзерна-фізічныя тэхналогіі для народнай гаспадаркі Беларусі» («Ядзерна-фізічныя тэхналогіі»), 2006-2010, дзяржаўная праграма, зацверджаная Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь 4 студзеня 2006. Асноўныя мэты праграмы — выкананне комплексу падрыхтоўчых работ, якія забяспечваюць будаўніцтва АЭС у 2010; распрацоўка новых і ўдасканаленне існуючых ядзерна-фізічных, радыяцыйных і ізатопных тэхналогій для выкарыстання іх у народнай гаспадарцы Беларусі. Задачамі праграмы з'яўляюцца: 1. Распрацоўка і ўвод у дзеянне 18 першачарговых нарматыўных дакументаў:
2. Распрацоўка якасных і колькасных крытэрыяў і патрабаванняў, у адпаведнасці з якімі канкрэтны праект АЭС можа быць рэкамендаваны для будаўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь — распрацоўка:
3. Распрацоўка праекта Закона «Аб выкарыстанні атамнай энергіі». Праграма складаецца з трох падпраграм:
Дзяржаўныя заказчыкі — Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Галаўная арганізацыя - выканаўца праграмы — дзяржаўная навуковая ўстанова «Аб'яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў – Сосны» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У выкананні праграмы будуць удзельнічаць больш за 20 устаноў і арганізацый НАН Беларусі, Міністэрства энергетыкі, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Міністэрства адукацыі. Аб'ёмы фінансавання на 2006—2010 — 10 530 млн. руб. |
Portal di Ensiklopedia Dunia