Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь
Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь (Мінэнерга Беларусі) — ведамства ўрада Беларусі, упаўнаважанае ажыццяўляць парадкаванне энергазабеспячэння. Міністр энергетыкі прызначаецца і здымаецца з пасады прэзідэнтам. ГісторыяПастановай № 594 ад 25 верасня 1992 года ўрад стварыў замест Дзяржаўнага камітэта па паліву і газіфікацыі Міністэрства энергетыкі. 14 сакавіка 1994 года Мінэнерга было ператворана ў Міністэрства паліва і энергетыкі Рэспублікі Беларусь (Мінпалэнерга)[1]. Палажэнне аб новым міністэрстве было зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 лютага 1996 года № 122. Аднак ужо ў наступным годзе міністэрства было скасавана ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 чэрвеня 1997 года № 328 і загадам Міністэрства паліва і энергетыкі ад таго ж дня № 60. Функцыі Мінпалэнерга былі перададзены Міністэрству эканомікі і канцэрну «Белэнерга». Праз чатыры гады Міністэрства энергетыкі было паўторна створана ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2001 года № 516. 31 кастрычніка 2001 года было зацверджана Палажэнне аб міністэрстве[2]. 10 ліпеня 2008 года ў міністэрстве быў створаны Дэпартамент па ядзернай энергетыцы[3]. Склад
Міністры
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia