Захоп Полацка Фродзі І

Захоп Полацка Фродзі І
Асноўны канфлікт: Паход Фродзі І у Падзвінне
Дата V стагоддзе
Месца Полацк (Падзвінне)
Вынік Захоп Полацка данамі
Праціўнікі
Полацкае княжанне Даны
Камандуючыя
Веспасій Фродзі І
Сілы бакоў
Невядома Невядома
Страты
Невядома Невядома

Захоп Полацка Фродзі I (V стагоддзе) — легендарная падзея, якая апісваецца ў хроніцы «Дзеянні данаў» (лац. Gesta Danorum, канец XII — пачатак XIII стагоддзя) дацкага гісторыка XII стагоддзя Саксона Граматыка.

Змест легенды

Бітва з драконам

Фродзі І — легендарны конунг (кароль) Даніі, які заняў сталец пасля смерці свайго бацькі конунга Хадзінга. Новы кароль выяўляе, што знясіленая войнамі казна пустая. Каб папоўніць яе, ён забівае дракона і завалодвае яго скарбамі.

Здабыты такім чынам першапачатковы капітал Фродзі ўкладвае ў падрыхтоўку ваеннай экспедыцыі ў Прыбалтыку. Перамогі там ён атрымлівае не толькі дзякуючы сіле і моцы сабранага ім атрада вікінгаў, але і ваеннымі хітрасцямі.

Захоп Полацка

Фродзі пасля перамогі над конунгам Транонам падышоў да Полацка і зразумеў, што сілай узяць горад не атрымаецца. «Сілай горад не перамагчы», лац.: viribus inuictam [sc. urbem] — адзначае на латыні Саксон Граматык, апісваючы моц старажытнага Полацка. Аднак дзякуючы хітрасці Фродзі І забівае конунга (князя) Полацка (швед. Pallteskja) Веспасія і завалодвае такім чынам горадам:

Толькі з нешматлікімі сведкамі ён таемна адправіўся ў далёкае месца і загадаў абвясціць паўсюль, што ён памёр, каб тым самым усыпіць ворага. Для большай натуральнасці быў здзейснены абрад пахавання і збудаваны пахавальны курган. Да таго ж воіны, свядома імітуючы смутак, прайшлі ў працэсіі за нібыта памерлым правадыром. Пачуўшы пра гэта, князь Полацка Веспасій, які ўжо амаль атрымаў перамогу, так занябдаў абарону, што даў магчымасць ворагам уварвацца ў горад, дзе і быў забіты сярод гульняў і забавак.

— Saxo, lib. II, cap. I: 7

Аналіз легенды

Ю. Ю. Міккала[ru] ў 1907 годзе першым звязаў Pallteskja, на штурм якога накіроўваецца Фрода, з горадам ў Беларусі, са старажытнарускай формай яго назвы Полтескъ у Іпацьеўскім і Пскоўскім летапісах[1]. Развіваючы гэтую гіпотэзу, Г. Шрам, у сваю чаргу даказаў сувязь абодвух тапонімаў з горадам Полотеск, згаданым у летапіснай легендзе пра запрашэнне Рурыка і наступную раздачу ім гарадоў сваім мужам.

«Полотеск» — Полацк, сталіца аднайменнага княства, горад крывічоў на шляху па Дзвіне ў Балтыку. Шрам таксама выказаў меркаванне, што не славяне запазычылі гэтае імя ў варагаў, а наадварот, назва Полацка перайшла ў скандынаўскую мову і замацавалася ў ёй у сярэдзіне IX стагоддзя.

Звяртаючы ўвагу на «ваенныя хітрыкі» Фродзі, Т. М. Джаксон разглядае іх не толькі як «вандроўны сюжэт, узыходзячы да вельмі аддаленых часоў і шырока вядомы ў эпоху вікінгаў». Яна бачыць у самім факце з’яўлення гэтага эпізоду ў сазе таксама і як ускоснае ўказанне на рэальную ваенна-стратэгічную моц Полацка як крэпасці.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Mikkola J.J. Om några ortnamn i Gardarike // Arkiv för nordisk filologi. – B. XXIII: 3 (1907). – S. 281.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya