Полацкае княжанне
Полацкае княжанне — адно з імаверных правадырстваў, дадзяржаўных этнапалітычных аб’яднанняў крывічоў, якое папярэднічала раннефеадальнай дзяржаве з 2-й паловы Х ст. — Полацкаму княству, ГісторыяІмаверна, утварылася пасля славянскай каланізацыі тэрыторыі цэнтральнай і паўночнай Беларусі ў V—VII стст. Паводле археалагічных даных, Полацк узнік у ІХ ст. на гарадзішчы банцараўскай культуры, якое засялілі людзі культуры полацка-смаленскіх доўгіх курганоў. Паводле «Аповесці мінулых гадоў», у IX ст. крывічы як іншыя славянскія плямёны мелі свае «княжанні» і «князёў» (у сучаснай тэрміналогіі — правадырствы і правадыроў), але ні «княжанні», ні імёны «князёў» летапіс не назваў. Імаверна, княжанне складалася з галоўнага горада — рэзідэнцыі князя-правадыра і яго дружыны, і падуладных князю тэрыторый. Імаверна, менавіта Полацкае правадырства згадана як «палачане», якім, паводле «Аповесці мінулых часоў», кіеўскія князі Аскольд і Дзір вайной у 865 годзе «много зла сътвориша» («шмат зла ўчынілі»). На думку Георгія Штыхава і Вячаслава Насевіча, яшчэ адно «княжанне»-правадырства крывічоў, магчыма, сфарміравалася ў ІХ ст. вакол Лукомля, у Х ст. яно, імаверна, было падпарадкавана Полацкам.[1] Магчыма, Полацкае правадырства або прынамсі Полацк таго часу былі вядомы ў Скандынавіі як Палтэск’я і Палтэск’юбарг і таму пазней упісаны ў міфічныя сюжэты скандынаўскіх саг і хронік. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia