Касцёл Унебаўзяцця Божага і кляштар місіянераў (Вільня)
Касцёл Унебаўзяцця Божага і кляштар місіянераў (літ.: Viešpaties Dangun Žengimo bažnyčia, літ.: Misijonierių bažnyčia, польск.: Kościół Wniebowstąpienia Pańskiego, польск.: Kościół Misjonarzy) — рымска-каталіцкі культавы комплекс у Вільні. Размяшчаецца ў Старым горадзе па вуліцы Субачаўс, 26 (Subačiaus g. 26). Закладзены ў 1695 годзе. Ансамбль касцёла, колішнія будынкі кляштара місіянераў, палаца, афіцыны, гаспадарчай пабудовы і агароджы, якія займаюць плошчу 21 803 м², з’яўляецца аб’ектам культурнай спадчыны нацыянальнага значэння; код у Рэгістры культурных каштоўнасцей Літоўскай Рэспублікі 17068[1]; код храма — 27327 [2]. Гісторыя![]() Фундаваны ў 1685 годзе біскупам А. Катовічам. У 1687 годзе жонка віленскага ваяводы К. Радзівіл пабудавала капліцу. Касцёл заснаваны ў 1695 годзе інфлянцкім войскім Я. Т. Плятэрам з жонкай Аляксандрай, падтрымаў фундацыю новагародскі кашталян Антоній Навасельскі. Касцёл асвячоны ў 1730 годзе пад тытулам Унебаўзяцця Дзевы Марыі. У 1750—1754 гадах І. К. Глаўбіц выканаў праект рэканструкцыі фасадаў у формах віленскага барока, рэалізаваны ў 1755—1756 гадах[3]. У 1844 годзе касцёл быў зачынены і парафія яго была прыпісана да касцёла Святых Янаў. Разны драўляны алтар і амбон былі перавезены ў касцёл у Эйшышках. У 1859 годзе (паводле іншых звестак у 1860 годзе) храм быў адноўлены, прыведзены ў належны выгляд за сродкі прыватных асоб (рамонтнымі работамі кіраваў архітэктар Ян Вішнеўскі, у дэкарыраванні касцёла ўдзельнічаў кракаўскі мастак Канстанцін Маераноўскі) і ў 1862 годзе зноў адкрыты для богаслужэння. Касцёл служыў пахавальняй сямейства Плятэраў. Кляштар быў зачынены ў 1865 годзе[3]. Яго будынак быў адведзены пад сховішча фондаў Літоўскага нацыянальнага музея. 3 19 мая 1993 касцёл належыць Віленскай арцыбіскупскай курыі[3]; часова будынкам працягвае карыстацца Літоўскі нацыянальны музей. АрхітэктураНайбольш блізкі аналаг сярод работ архітэктара — вежы і шчыты полацкай Сафіі. Адтуль жа, відаць, паходзіць своеасаблівая 5-нефавасць віленскага касцёла — да традыцыйных 3 нефаў дабудаваны 2 пары капліц. У інтэр’еры 7 скульптурных алтароў сярэдзіны 18 ст., мемарыяльныя помнікі Міхала, Кацярыны і Рафала Яленскіх. Ансамбль кляштара складаецца з 4 будынкаў, якія прылягаюць да вуглоў і прэсбітэрыя касцёла і ў асноўным сфарміраваўся ў 1739—1751 (найбольш ранні — двор Сангушкаў сярэдзіны 17 ст.). У 1745 годзе смаленскі біскуп Б. Гасеўскі фундаваў шпіталь з капліцай Св. Альжбеты[3]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia