Аляксандр Катовіч
Аляксандр Катовіч (каля 1622 — 30 лістапада 1686[1], Вільня) — рэлігійны і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Са шляхецкага роду Катовічаў, сын Яна Катовіча, брат Яўстаха Катовіча. Лічыўся выдатным аратарам. БіяграфіяНарадзіўся ў Адэльску і быў ахрышчаны ў мясцовым касцёле[2]. У 1644 атрымаў у Віленскай езуіцкай акадэміі тытул магістра філасофіі, пасля вывучаў тэалогію і кананічнае права. Пасля прыняцця капланскіх пасвячэнняў у 1652 канонік смаленскі. Ад 1652 студэнт Падуанскага ўніверсітэта. У 1657 стаў віленскім канонікам, у 1661 — схаластыкам, выконваў функцыі афіцыяла (судовага вікарыя) ў біскупскай кансісторыі і аўдытара біскупскай курыі. Сакратар каралеўскі і рэгент вялікай канцылярыі ВКЛ у 1664—1672. У 1658 пасол Рэчы Паспалітай да расійскага ваяводы Юрыя Далгарукава. У 1671 сакратар пасольства ў Маскоўскае княства Яна Гнінскага . Ува ўзнагароду быў намінаваны 27 лютага[3] 1673 каралём на смаленскага біскупа. У 1679 стаў сябрам Скарбовага Трыбунала Літоўскага. У 1684 атрымаў каралеўскую намінацыю на віленскую дыяцэзію, але капітула прызналу намінацыю толькі пасля таго, як Катовіч атрымаў папскую падтрымку. 29 верасня 1685 кананічна ўзначаліў дыяцэзію. Правёў сінод. У 1685 заснаваў Віленскі кляштар місіянераў. Працы
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia