Партрэт Міхаіла V Казіміра Радзівіла Рыбанькі (копія з карціны Аўгусціна Мірыса)
«Партрэт Міхаіла V Казіміра Радзівіла Рыбанькі» — карціна са збораў Нясвіжскага замка, копія ХІХ стагоддзя з партрэта, напісанага Аўгусцінам Мірысам . Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (інв. ЗЖ 226. НММ РБ). Памер карціны — 71 × 54 см[1]. ![]() Партрэт адлюстроўвае Міхаіла V Казіміра Радзівіла Рыбаньку. Да 1939 г. у калекцыі князёў Радзівілаў у Нясвіжы. Захоўваўся ў Вялікай сталовай зале (былой Гетманскай) у паўднёвай галерэі. Пасля 1939 г. трапіў у Мінск. У 1944 г. вывезены ў Германію, спачатку ў Гёхштэт (№ 598/133), пазней перавезены амерыканскімі прадстаўнікамі ў Мюнхен (№ 14542/133). 17 мая 1949 года перавезены ў Вісбадэн. Паступіў пасля рэстытуцыі з Германіі ў Дзяржаўны мастацкі музей БССР у 1957 г. ад ДМВП (інв. № 82)[1]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia