Паўднёвая група войскаў
Паўднёвая група войскаў (ПГВ) — аператыўна-стратэгічнае з'яднанне Узброеных Сіл СССР, часова раскватараванае на тэрыторыі Балгарыі і Румыніі (1945—1947) і Венгрыі (1956—1991). ПГВ (1-е фармаванне)Утворана ў адпаведнасці з Дырэктывай СВГК № 11098 ад 29 мая 1945 года, 15 чэрвеня 1945 года са злучэнняў і частак Савецкай Арміі, што знаходзіліся да гэтага моманту на тэрыторыі Балгарыі і Румыніі, пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Кіраванне Паўднёвай групы войскаў сфармавана на базе кіравання 3-га Украінскага фронту. Асноўным заданнем групы войскаў быў кантроль за выкананнем Балгарыяй і Румыніяй умоў перамір’я, заключанага гэтымі краінамі з саюзнымі дзяржавамі. Расфармавана пасля падпісання 10 лютага 1947 года ў Парыжы мірных дагавораў з Балгарыяй і Румыніяй, а яе функцыі перайшлі да зноў створанай Асобнай механізаванай арміі. ПГВ (2-е фармаванне)10 чэрвеня 1945 года была сфармавана Цэнтральная група войскаў. У склад групы ўваходзілі савецкія войскі, якія дыслакаваліся ў Аўстрыі і Венгрыі. У 1955 годзе ЦГВ была расфармавана, злучэнні і часткі былі выведзены з Аўстрыі на тэрыторыю СССР, а з астатніх на тэрыторыі Венгрыі войскаў быў у верасні 1955 года сфармаваны Асобы корпус. Кіраванне корпуса знаходзілася ў горадзе Секешфехервары. Пасля Венгерскага паўстання ў кастрычніку-лістападзе 1956 года ў кіраўніцтва СССР паўстала патрэба стварэння новай ваеннай групоўкі на тэрыторыі Венгрыі. Так, 24 лістапада 1956 года на нарадзе ваенных камендантаў у Будапешце маршал І.С. Конеў абвясціў рашэнне савецкага ўрада пра стварэнне ў Венгрыі Паўднёвай групы войскаў. Надалей свой праўны статус ПГВ атрымала ў выніку пагадненні, заключанага паміж СССР і Венгрыяй 28 мая 1957 года. Дадзенае пагадненне афіцыйна вызначыла праўны статус савецкіх войскаў, змешчаных у Венгрыі. У пачатковым перыядзе фармавання ў складзе і нумарацыі злучэнняў і частак ПГВ адбываліся змены, але, пачынаючы з 1965 года, у складзе ПГВ на сталым грунце разам з злучэннямі і часткамі групавога падначалення знаходзіліся 13 гвардзейская танкавая дывізія, 19 гвардзейская танкавая дывізія, 93 гвардзейская мотастралковая дывізія і 254 мотастралковая дывізія. Паўднёвая група войскаў (кіраванне і штаб групы войскаў - Будапешт) падначальвалася Галоўнакамандуючаму войскамі Паўднёва-заходняга кірунку. Авіяцыйную падтрымку ажыццяўлялі ВПС ПГВ, з 1967 года — 36-я паветраная армія. Аб’яднанне скончыла сваё існаванне 16.06.1991 г., хоць вывад войск пачаўся яшчэ ў маі 1989 г., калі група мела прыкладна 70 тыс. ваеннаслужачых, 950 танкаў, 600 БМП і БТР, 650 гармат, мінамётаў і РСЗА, 120 самалётаў і 123 верталётаў. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia