Пераменны ток![]() Пераменны ток, зменны ток — электрычны ток, сіла якога перыядычна мяняецца з часам. У асноўным ваганні току адбываюцца па гарманічным законе дзе — амплітуда току, — частата, — фаза току. Пераменны ток ўзнікае ў электрычным ланцугу з пераменным напружаннем. Ваганні напружання адбываюцца па падобным законе, аднак, у агульным выпадку са зрухам фазы Перавагай пераменнага току з'яўляецца тое, што яго лягчэй вырабляць і перадаваць спажыўцу. Пастаянны ток можна атрымаць з пераменнага з дапамогай выпрамлення. Фізіка пераменнага токуАсаблівасцю пераменнага току з'яўляецца тое, што некаторыя элементы электрычнага ланцуга ўплываюць не толькі на амплітуду току, але і на яго фазу. Таму для разлікаў электрычных ланцугоў замест звычайных супраціўленняў выкарыстоўваюцца камплексныя супраціўленні — імпедансы, а ўсе разлікі праводзяцца з выкарыстаннем камплексных лікаў. МагутнасцьІмгненнае значэнне магутнасці электрычнага току роўнае
дзе U — напружанне, а — зрух фаз паміж напружаннем і токам. Аднак на практыцы зручней выкарыстоўваць усярэдненае значэнне магутнасці дзе — амплітуднае значэнне сілы току, — амплітуднае значэнне напружання. Пераменны ток характарызуюць таксама дзеючымі значэннямі сілы току і напружання Вытворчасць і перадача пераменнага токуГенератар пераменнага токуГенератарам пераменнага току з'яўляецца сістэма з нерухомага статара (складаецца са стальнога стрыжня і абмоткі) і ротара (электрамагніт са стальным стрыжнем), які круціцца ўнутры яго. Праз два кантактныя кольцы, да якіх прыціснутыя слізгальныя кантакты шчоткі, праводзіцца электрычны ток. Электрамагніт стварае магнітнае поле, якое круціцца з вуглавой хуткасцю кручэння ротара і ўзбуджае ў абмотцы статара ЭРС індукцыі. Каб ротар круціўся і ствараў магнітнае поле, якое выклікае ў статары ЭРС індукцыі, яму неабходна прадастаўляць энергію. Ротар круціцца ў электрастанцыях з дапамогай паравых (ЦЭС і АЭС) або гідратурбін (ГЭС). ТрансфарматарДля таго, каб знізіць напружанне да неабходнай для спажыўцоў велічыні на выхадзе электрагенератараў (220 В), і павысіць напружанне да велічыні, неабходнай для яго перадачы па ЛЭП (400—500 кВ), патрэбен трансфарматар. Ён складаецца з першаснай і другаснай шпулек і замкнёнага стрыжня. Пры падачы напружання на першасную шпульку ўзнікае пераменны ток, які стварае пераменнае магнітнае поле. Праз стрыжні магнітны паток распаўсюджваецца на абедзве шпулькі і выклікае іх індукцыю. Стандарты пераменнага токуУ еўрапейскіх краінах і СНД выкарыстоўваецца пераменны ток з частатою 50 Гц і напружаннем 220 В або 380 В. У некаторых краінах выкарыстоўваецца частата 60 Гц. Гл. таксамаЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia