Вольт
Вольт (азначэнне: бел. В, лац. V) — адзінка вымярэння электрычнага напружання ў сістэме СІ. Адзінка названая ў гонар італьянскага фізіка і фізіёлага Алесандра Вольта. Вольт роўны электрычнаму напружанню, выкліканаму ў электрычным ланцугу пастаянным токам сілай 1 ампер пры магутнасці 1 ват. 1 В = 1/300 адзінкавага патэнцыялу СГСЭ ВызначэннеВольт вызначаны як розніца патэнцыялаў на канцах правадніка, які рассейвае магутнасць у адзін ват пры сіле току праз гэты праваднік у адзін ампер. У адзінках СІ атрымаем м² · кг · с−3 · A−1, што эквівалентна джоулю энергіі на кулон зараду, J/C. Вызначэнне на аснове эфекту ДжозефсанаЗ 1990 года вольт стандартызаваны праз вымярэнне з выкарыстаннем эфекту Джозефсана, пры якім ужываецца ў якасці прывязкі да эталону канстанта Джозефсана, зафіксаваная 18-ай Генеральнай канферэнцыяй па вагам і вымярэнням як:
Кратныя і дзельныя адзінкіДзесятковыя кратныя і дзельныя адзінкі напружання ўтвараюцца з дапамогай стандартных прыставак СІ.
Гл. таксамаЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia