— неадмоўная частка рада Ларана, якая часам называецца правільнай і
— адмоўная частка рада Ларана, якая часам называецца галоўнай.
Пры гэтым рад Ларана лічыцца збежным тады і толькі тады, калі сыходзяцца яго правільная і галоўная часткі. Гэтыя рады названы так у гонар французскага матэматыка П. А. Ларана.
Уласцівасці
Калі нутро вобласці збежнасці рада Ларана непустое, то яно ўяўляе сабой кругавое кольца
Ва ўсіх пунктах свайго кольца збежнасці рад Ларана сыходзіцца абсалютна;
Як і для ступеневых радоў, паводзіны рада Ларана ў пунктах межавых акружнасцей кольца збежнасці могуць быць самымі разнастайнымі;
На любым кампактным падмностве рад збягаецца раўнамерна;
Рад Ларана можна дыферэнцаваць і інтэграваць у пачленна;
Раскладанне ў рад Ларана адзінае, гэта значыць калі сумы двух радоў Ларана супадаюць у , то супадаюць і ўсе каэфіцыенты гэтых радоў.
Каэфіцыенты рада Ларана вызначаюцца праз яго суму формуламі
дзе , , — любая акружнасць з цэнтрам a, размешчаная ўсярэдзіне кольца збежнасці.
Тэарэма Ларана
Прымяненне радоў Ларана заснавана галоўным чынам на наступнай тэарэме Ларана:
Любую адназначную аналітычную функцыю у колцы можна прадставіць у збежным радам Ларана.
У тым ліку, у праколатым наваколлі
ізаляванага асаблівага пункта адназначная аналітычная функцыя прадстаўляецца радам Ларана, які служыць асноўным інструментам даследавання яе паводзін у наваколлі ізаляванага асаблівага пункта.
Тып асаблівага пункта вызначаецца галоўнай часткай рада Ларана ў праколатым наваколлі гэтага пункта:
Скасавальны асаблівы пункт — галоўная частка рада Ларана роўная 0.
Полюс — галоўная частка змяшчае канечны лік ненулявых членаў.