Рынгольд
Рынгольд або Рымгольд, у арыгінальных тэкстах Ringelt, Ringolt і іншае — міфічны вялікі князь літоўскі з роду Палямонавічаў і бацька Міндоўга. Сын Альгімонта пра якога больш нічога не вядома[1], упершыню згаданы ў 2-й рэдакцыі Літоўскай хронікі (каля 1515).[2] У хроніцы Рынгольд вяртаецца ў Навагрудак пасля перамогі над манголамі каля Магільны.[1] Легендарнае апавяданне сцвярджае, што Рынгольд быў бацькам трох сыноў, і пакінуў Навагрудак аднаму з іх, Войшалку.[2] Аднак, з верагодных тагачасных крыніц вядома, што Войшалк быў сынам Міндоўга. Каб абысці гэту супярэчнасць, у 3-й рэдакцыі Літоўскай хронікі (Хроніцы Быхаўца) Рынгольд быў запісаны як бацька Міндоўга[2]. Такая легендарная версія была распаўсюджана Стрыйкоўскім і іншымі сярэднявечнымі гісторыкамі[2], і праіснавала да 19 ст. і да нашага часу.[3] На праўдзе, верагодных звестак пра бацьку Міндоўга няма, а ў Лівонскай вершаванай хроніцы ён згаданы без імя, толькі як «магутны князь (кароль)» (könig gros)[1]. Гл. таксама: Даўгерутэ. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia