Даўгерутэ
Даўгерутэ, Даўгерут (ням.: Daugeruthe; літ.: *Daugėrutis, *Daugerutis, *Daugirutis; XII ст. — 1213, Вендэн) — князь літоўскі. ІмяІмя Даўгерут — з шэрагу старабалцкіх (старалітоўскіх) двухасноўных імёнаў. Такія імёны дайшлі з індаеўрапейскай эпохі і ўласцівыя іменнікам народаў індаеўрапейскага паходжання[1]. Першая аснова Daug- (як у імені Міндоўг) звязаная з літ. daug «шмат»[2]. Злучальнай галоснай з ёй злучана другая аснова Rut- як у старапрускіх імёнах O-rute, Da-rutte. БіяграфіяУпершыню згаданы пад 1209 годам у «Хроніцы Лівоніі» Генрыха Латвійскага, паводле яго сведчанняў Даўгерутэ быў «адным з найбольш магутных літоўцаў» (potentioris de Lethonia), цесцем і саюзнікам герцыкскага князя Усевалада. У 1213 годзе Даўгерутэ ездзіў у Вялікі Ноўгарад, імаверна, каб заключыць саюз супраць немцаў у Лівоніі. На зваротным шляху схоплены і загінуў у зняволенні[3]. Вячаслаў Насевіч выказаў думку, што Даўгерутэ мог быць ананімным бацькам Міндоўга, якога Лівонская старэйшая рыфмаваная хроніка называе вялікім каралём (könig gros) літоўцаў[4]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia