Спроба дзяржаўнага перавароту ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга (2024)
19 мая 2024 года ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга (ДРК) адбылася спроба дзяржаўнага перавароту[1]. У путчы абвінавацілі прыхільнікаў Крысціяна Маланга, лідара Аб’яднанай кангалезскай партыі, які быў забіты падчас падзей. Ход падзейНапярэдадні былі адменены выбары старшыні парламента, якія першапачаткова запланавалі на 18 мая[1]. Адным з кандыдатаў быў паплечнік прэзідэнта ДРК Фелікса Чысекеды, міністр эканомікі Віталь Камерге[2]. Прыкладна ў 04:30 19 мая пачаліся баі ў сталіцы краіны Кіншасе[3]. Узброеныя групы апазіцыянераў выкарыстоўвалі сцяг Заіра[4] і заклікалі да адстаўкі прэзідэнта[5]. Сутычкі разгарнуліся каля Палаца народа[6][7], у які нападнікам удалося пранікнуць[5]. Адначасна дваццаць іншых[8] атакавалі рэзідэнцыю Віталя Камерге на бульвары Тшатшы[3] ў раёне Гомбе[9], але там баевікі пацярпелі паразу[1][3][10]. Таксама паведамлялася аб стральбе каля Палаца Нацый[9]. Як першапачаткова меркавалі ўлады, змоўшчыкамі былі вайскоўцы. Потым высветлілася, што гэта былі прыхільнікі Крысціяна Маланга, лідара апазіцыйнай Аб’яднанай кангалезскай партыі, які знаходзіўся ў выгнанні. Падчас баёў у горадзе ён выйшаў у прамы эфіры і сказаў: «Фелікс, ты выйшаў. Мы ідзём за табой». Пазней прэс-сакратар УС ДРК заявіў, што Маланга забіты ў Палацы Нацый[11]. Некалькі замежнікаў і меркаваных змоўшчыкаў былі арыштаваныя[1]. У некаторых з іх выяўлены пашпарты ЗША і Канады[4]. Усяго затрымана 50 чалавек[12]. Пасля падаўлення путчу ў горадзе былі разгорнуты вайсковыя фарміраванні з бранятэхнікай[4][2], усталёўваліся пасты[5]. АхвярыПадчас спробы перавароту загінулі двое паліцыянтаў і чацвёра баевікоў[3][12]. Некалькі чалавек атрымалі раненні ад снарада, які пераляцеў раку Конга і ўпаў на раён Бразавіля, сталіцы Рэспублікі Конга[9]. РэакцыяАфрыканскі Саюз асудзіў спробу перавароту[13]. Пасол ЗША ў ДРК Люсі Тэмлін заявіла, што яны будуць супрацоўнічаць з кангалезскімі ўладамі ў расследаванні, паабяцаўшы прыцягнуць да адказнасці любога амерыканскага грамадзяніна, які мае дачыненне да падзей[9]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia