Суджа
Суджа (руск.: Суджа) — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Суджанскага раёна Курскай вобласці. Горад размешчаны на тэрасе рэк Суджа і Алёшня (басейн Дняпра), за 105 км ад Курска. ГісторыяЗаснавана на Вішнёвым гарадзішчы перасяленцамі з Рэчы Паспалітай у 1661 годзе, пераважна праваслаўнымі ўкраінцамі (чаркасамі)[3]. Была ўмацавана земляным валам (пазней збудаваны астрог, які неаднаразова перабудоўваўся), да 1664 года кіравалася выбарным атаманам з ліку жыхароў. У 1664 уведзена ваяводскае кіраванне, у 1665 вызначаны межы Суджанскага павета. Да 1765 года соценны горад Сумскага слабадскога казацкага палка (сфармаваны ў 1651). Павятовы горад Кіеўскай губерні ў 1708—1727 гадах, уваходзіў у Абаянскую правінцыю (паміж 1708 і 1719), Белгародскую правінцыю (1719—1727). Павятовы горад Белгародскай правінцыі Белгародскай губерні (1727—1779), Курскай губерні (1779—1924; да 1796 Курскае намесніцтва). Да 1751 года мясцовыя жыхары карысталіся правам бяспошліннага вінакурэння. У XVIII—XIX стст. важны гандлёвы цэнтр для мясцовай аграрнай акругі (збыт хлеба, жывёлы, рыбы, дзёгцю, садавіны, ботаў, металічных вырабаў і інш.). Развіваліся рамёствы, жыхары займаліся таксама хлебаробствам. У 1910 годзе ў Суджы адкрыта дывановая школа-майстэрня (промысел здаўна існаваў у Суджанскім павеце). У 1893 годзе адкрыты рух па чыгуначнай лініі Коранева — Суджа (вузкакалейная; разабрана ў 1920-я гады), у 1911 — па лініі Льгоў — Готня, якая прайшла праз Суджу. У пачатку снежня 1917 года ўладу захапілі бальшавікі. У красавіку — лістападзе 1918 года Суджа была занята войскамі Германскай імперыі і ўкраінскімі войскамі. 15 чэрвеня 1918 года ўключана ўрадам Паўла Скарападскага ў склад Украінскай дзяржавы. 22 лістапада 1918 года занята савецкай 2-й Украінскай паўстанцкай дывізіяй. У лістападзе 1918 — студзені 1919 года ў Суджы размяшчаўася Часовы рабоча-сялянскі ўрад Украіны. У жніўні 1919 года занята Узброенымі сіламі Поўдня Расіі, у ходзе баёў у жніўні — верасні некалькі разоў пераходзіла з рук у рукі, 26 лістапада 1919 занята часцямі Чырвонай Арміі. З снежня 1922 года ў складзе РСФСР. Валасны цэнтр Льгоўскага павета Курскай губерні (1924-1928). Раённы цэнтр Льгоўскай акругі Цэнтральначарназёмнай вобласці (1928-1930), Цэнтральначарназёмнай вобласці (1930-1934), з 1934 Курскай вобласці. У Другую сусветную вайну з 18 кастрычніка 1941 года пад акупацыяй Германіі. Вызвалена войскамі Варонежскага фронту Чырвонай Арміі 3 сакавіка 1943 года ў ходзе Харкаўскай наступальнай аперацыі. 6 жніўня 2024 года ў сувязі з уварваннем Расіі ва Украіну ў Суджы пачаліся баі, 8 жніўня большая частка горада была занята Узброенымі сіламі Украіны. 14 жніўня Суджа была акупавана Украінай[4]. 13 сакавіка 2025 года Міністэрства абароны Расіі заявіла аб вызваленні Суджы. Насельніцтва
ЭканомікаЗаводы трактарных агрэгатаў, будаўнічых матэрыялаў, харчовая прамысловасць. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia