Урачысты шлюб Марыі Клементыны Сабескай з Якабам III Сцюартам
«Урачысты шлюб Марыі Клементыны Сабескай з Якабам ІІІ Сцюартам» — гістарычная карціна невядомага мастака XVIII стагоддзя, верагодна, са збораў Нясвіжскага замка. Месцазнаходжанне невядома. Памер карціны — 230 × 135 см[1]. ГісторыяКарціна з такім сюжэтам адсутнічае ў інвентарах Нясвіжскага замка ХІХ ст. Магчыма, для тагачасных складальнікаў не быў зразумелы змест палатна і твор запісалі як невядомы. Аднак нельга адкідаць версію, што гэта або больш позняя копія, або карціна прывезена з іншага палаца. Твор пазначаны ў каталогу 1928 г. і ў вопісе, складзеным у 1939 г. Захаваўся фотаздымак у Інстытуце мастацтва Польскай акадэміі навук. Памеры палатна даволі вялікія — 230×135[1]. АпісаннеНа творы адлюстраваны момант, калі прынц Джэймс Фрэнсіс Эдуард Сцюарт , прэтэндэнт на англійскі трон пад імем Якаб ІІІ, бярэ ў жонкі Марыю Клементыну Сабескую . Падзея адбылася 3 верасня 1719 г. у капліцы епіскапскага палаца ў Монтэф’ясконэ[1]. ![]() У Шатландскай нацыянальнай партрэтнай галерэі знаходзяцца вельмі падобныя творы: карціна алеем аўтарства Агасціна Масучы , гравюра Антоніа Фрыза паводле вышэй згаданага сюжэта Агасціна Масучы. Нясвіжская карціна адрозніваецца ў дэталях і ў параўнанні з шатландскай меншая памерамі. Гэта, безумоўна, капійны твор, напісаны менш вытанчана і па ранейшаму ўзору. На жаль, адсутнасць карціны з галерэі Нясвіжскага замка не дазваляе ўпэўнена сказаць, што паслужыла мастаку асновай для стварэння копіі: алейны арыгінал або гравюра[1]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia