Франсіска Марэна Фернандэс (адмірал)
Франсіска Марэна Фернандэс (ісп.: Francisco Moreno Fernández; 7 лістапада 1883 — 21 студзеня 1945) — адмірал ВМФ Іспаніі, удзельнік грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў[3]. БіяграфіяНарадзіўся ў г. Сан-Фернанда (Кадыс). На іспанскім флоце служыў з 15 гадоў. Першапачаткова накіраваны на фрэгат «Asturias», дзе размяшчалася плывучая ваенна-марская школа. Ужо ў 19 гадоў меў званне карабельнага прапаршчыка. У 1917 годзе быў прызначаны ў склад экспертнай камісіі, якая ў сярэдзіне Першай сусветнай вайны накіравалася ў Германію для вывучэння яе ваенных партоў. Пасля камандзіроўкі прыняў камандаванне тарпедным катэрам № 12. У 1920 годзе ўключаны ў склад Паўночнай гідраграфічнай камісіі. Як спецыяліст па карабельным гарматам стаў начальнікам артылерыі браняносца «Хаймэ I». Камандаваў берагавой аховай Лараша ў Марока. У 1935 годзе заняў пасаду дырэктара Ваенна-марскога каледжа. На момант ліпеньскага паўстання 1936 года знаходзіўся ў Феролі, дзе далучыўся да нацыяналістаў. У час грамадзянскай вайны быў кіраўніком паўстанцкага флоту. У 1937 годзе прызначаны галоўным адміралам сухапутных, марскіх і паветраных сіл Міжземнаморскай блакады. Пасля вайны заняў пасаду генерал-капітана Картахены, потым — Фероля. Пасмяротна атрымаў тытул маркіза Альбарана. Пахаваны ў Пантэоне славутых маракоў. АбвінавачванніУ 2010 годзе Марэна Фернандэс быў адным з трыццаці пяці высокапастаўленых чыноўнікаў рэжыму Франсіска Франка, пасмяротна абвінавачаных Нацыянальным судом Іспаніі ў злачынствах супраць чалавечнасці, учыненых падчас грамадзянскай вайны і ў першыя гады дыктатуры[4]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia