Чарназём![]() Чарназём — багаты на гумус, цёмнаафарбаваны тып глеб лесастэпавай і стэпавай зон умераных паясоў. Умовы глебаўтварэнняЧарназёмы фарміруюцца пад шматгадовай травяністай расліннасцю пры недахопе вільгаці ва ўмовах непрамыўнога або перыядычна прамыўнога воднага рэжыму, у асноўным на карбанатных пародах (лёсападобных суглінках ці глінах). Кліматычны пояс умераны, сектар — умерана кантынентальны, характэрна чаргаванне ўвільгатнення і высыхання, а таксама панаванне дадатных тэмператур. Сярэднегадавая тэмпература +3…+7 °C. Гадавая сума ападкаў — 300—600 мм. Рэльеф хваліста-раўнінны (перыядычна зрэзаны западзінамі, лагчынамі, ярамі, рачнымі тэрасамі). Расліннасць шматгадовая травяністая лугава-стэпавай і стэпавай падзоны, якая штогод пакідае ў глебе значную колькасць раслінных рэштак. У адпаведных гідратэрмічных умовах ідзе іх раскладанне з утварэннем перагнойных злучэнняў (гуміфікацыя), якія накопліваюцца ў верхніх слаях глебы. Разам з гумусам у глебе ў выглядзе складаных аргана-мінеральных злучэнняў замацоўваюцца такія элементы жыўлення раслін, як азот, фосфар, сера, жалеза і г.д. Глебаўтваральныя пароды — лёсы і лёсападобныя суглінкі. Будова глебавага профіля![]() Будова профіля:[1]
УласцівасціЧарназёмы маюць добрыя водна-паветраныя ўласцівасці, адрозніваюцца камякаватай ці крупчастай структурай, утрыманнем у глебавым паглынальным комплексе ад 70 да 90 % кальцыю, нейтральнай ці амаль нейтральнай рэакцыяй, павышанай натуральнай урадлівасцю, інтэнсіўнай гуміфікацыяй і высокім, парадку 15 %, утрыманнем у верхніх слаях перагною. ВідыПадзяляюць на 2 градацыі: Паводле магутнасці гумусавага слоя(A+AB)
Паводле колькасці гумусу % у Ап
Падтыпы
Чарназёмныя зоныГеаграфічна чарназёмы займаюць значныя плошчы. У Еўразіі зона чарназёмаў ахоплівае Венгрыю, Балгарыю, Аўстрыю, Чэхію, Славакію, Балканы, Малдову, Украіну, Манголію і Кітай, цэнтральна-чарназёмныя вобласці Расіі, Паволжа, Паўночны Каўказ, Заходнюю Сібір. Вядучае месца ў свеце сярод краін, на тэрыторыі якіх распаўсюджаны чарназёмы, займае Украіна. Чарназёмы Украіны займаюць 27,8 млн га, што складае 8,7 % ад сусветных плошчаў чарназёмаў. У Паўночнай Амерыцы да зоны чарназёмаў адносяцца заходняя частка ЗША і поўдзень Канады. У Паўднёвай Амерыцы чарназёмы назіраюцца на поўдні Аргенціны і ў паўднёвых перадгорных раёнах Чылі. Гл. таксама
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia