Шаблон:Няма АК![]() Шаблон ужываецца для пазначэння тых фактаў у артыкуле, верагоднасць якіх выклікае сумненні і таму мусіць быць падмацавана спасылкамі на аўтарытэтную крыніцу інфармацыі. На працягу першых 14 дзён шаблон у артыкуле выглядае так: [крыніца?]; па заканчэнні 14 дзён шаблон паказвае колькасць дзён, якія прайшлі пасля яго пастаноўкі, тым самым дазваляючы хутка даведацца, дзе аўтарытэтную крыніцу патрабавалі даўно, а дзе нядаўна. Калі вы сумняваецеся ў верагоднасці якой-небудзь інфармацыі (але не маеце поўнай, заснаванай на крыніцах упэўненасці ў памылцы), не варта адразу выдаляць сумніўны фрагмент, бо некаторыя ўдзельнікі могуць абвінаваціць вас у тым, што вы не далі ім шанца на паляпшэнне (і ў цэлым гэта стварае ўражанне агрэсіўных паводзін). Таму лепей ставіць пасля сумніўных выказванняў гэты шаблон. Выдаляць сумніўную інфармацыю (без найдзейных крыніц) можна толькі ў тым выпадку, калі вы ўпэўнены, што яна няправільная, або калі на гэты шаблон не было рэакцыі на працягу як мінімум двух тыдняў (гл. Катэгорыя:Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц больш 14 дзён). Таксама магчыма выдаленне сумніўнай інфармацыі, калі да гэтага рашэння аўтары артыкула прыйдуць у абмеркаванні. Спрэчны матэрыял пра людзей, якія жывуць (або памерлі не болей за год таму) без крыніц або з хісткімі крыніцамі варта выдаляць адразу і без абмеркавання (падрабязней гл. Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў). Калі асноўны змест артыкула ўяўляе неспраўджальныя выказванні, і вы не бачыце магчымасцей да яго паляпшэння, артыкул варта прапанаваць да выдалення на старонцы Вікіпедыя:Да выдалення. Катэгорыя:Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц змяшчае ўсе падобныя артыкулы. Шаблон прызначаны для стварэння заўваг каля асобных сцвярджэнняў. Калі неабходна пазначыць раздзел або артыкул у цэлым, можна ўжываць шаблон {{Няма крыніц у раздзеле}} або {{Няма крыніц}} адпаведна. УжываннеПросты выпадак
Усе параметры
Дадатковыя параметры:
Гл. таксама
|
Portal di Ensiklopedia Dunia