Эд IV (герцаг Бургундыі)
Эд IV (фр.: Eudes IV de Bourgogne, каля 1295 — 3 красавіка 1350, Санс) — герцаг Бургундыі і тытулярны кароль Фесалонікаў з мая 1315 года, граф Бургундскі і граф д’Артуа ў 1330—1347 гадах. Быў другім сынам герцага Бургундыі Роберта II Капетынга, і Агнэсы, дачкі французскага караля Людовіка IX Святога. БіяграфіяУ маі 1315 года стаў спадчыннікам свайго бяздзетнага брата Гуга V. З’яўляўся братам прынцэс Маргарыты Бургундскай і Жанны Кульгавай, выдадзеных замуж за будучых французскіх каралёў Людовіка X і Філіпа VI. У 1315 годзе, пасля смерці Маргарыты (магчыма, была забіта па загадзе яе мужа Людовіка X) у турме, Бургундыя заняла варожую пазіцыю ў адносінах да Францыі. Прымірэнне адбылося пры каралі Філіпэ V Доўгім і было змацавана шлюбам Эда IV са старэйшай дачкой Філіпа V, Жаннай II у 1318 годзе. Эд IV адыграў не апошнюю ролю ў падзеях 1330—1332 гадоў, калі падчас цяжбы за графства Артуа яно было замацавана за яго жонкай, а законны спадчыннік, граф Рабер, быў выгнаны з Францыі. Эд IV не адрозніваўся выдатнымі здольнасцямі ў кіраванні сваімі ўладаннямі, але яго заўсёды атачалі таленавітыя саветнікі — жонка, маці, канцлер Гільём дэ Мело і іншыя. Герцагу Эду было наканавана перажыць усіх сваіх сыноў, і яго ўладанні атрымаў у спадчыну адзіны ўнук, Філіп I Руўрскі. Эд памёр 3 красавіка 1350 года ў Сансе. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia