Маргарыта Бургундская (каралева Францыі)
Маргарыта Бургундская (фр.: Marguerite de Bourgogne; 1290 — 30 красавіка 1315) — каралева Францыі з 1314 па 1315 (намінальна). БіяграфіяБацькі: Рабер II, герцаг Бургундскі і Агнэса Французская, дачка караля Францыі Людовіка IX Святога. 23 верасня 1305 года была выдадзена замуж за будучага караля Людовіка X. У 1314 годзе на пару з Бланкай Бургундскай была абвінавачана ў шлюбнай нявернасці і пасаджана ў крэпасць Шато-Гаяр, дзе, хутчэй за ўсё, была забіта, калі яе мужу Людовіку X захацелася жаніцца — на Клемецыі Венгерскай. У дачыненні да адзінай дачкі Маргарыты — будучай каралевы Навары Жанны II — былі сумненні, ці народжана яна ад Людовіка ці ад стайніка Філіпа д`Анэ, палюбоўніка Маргарыты. Гэтыя сумненні сыгралі не апошнюю ролю ў справе адхілення Жанны ад наследавання кароны Францыі, і прыняцця так званага салічнага закона, які ў сваю чаргу ўрэшце прывёў да перапынення асноўнай галіны дынастыі Капетынгаў і пачатку Стагадовай вайны. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia