Эдуард Чашча
Эдуард Гушчар (1918 — ?) — жыхар Баранавіч, праведнік свету. Падчас Другой сусветнай вайны выратаваў ад 60 да 150 (магчыма — больш) яўрэяў з Баранавіцкага гета. БіяграфіяНарадзіўся ў 1918 годзе. Па нацыянальнасці — паляк. Перад і падчас вайны быў наглядчыкам каталіцкіх могілак. Падчас вайны ратаваў яўрэяў з гета і дапамагаў партызанам (разведка, інфармацыя). Двойчы быў арыштаваны, прайшоў катаванні і канцлагер. Спачатку Чашча хаваў у сваім доме 1-2 яўрэяў з ліку сваіх знаёмых. Затым падчас адной з нацысцкіх акцый выратаваў жанчыну з дзіцем. Пазней, у 1942—1943 гг., падаваў свой дом уцекачам з гета, хаваў і карміў іх у нябожчыцкай на могілках, дзе працаваў. У якасці правадніка вывеў у лес да партызанаў дзясяткі чалавек. Супрацоўнічаў з іншым праведнікам свету — нямецкім гаўптфельдфебелем Хуга Арманам. Пасля вайны працаваў шахцёрам, але паводле іншых звестак працаваў у Баранавічах асенізатарам, меў у сувязі з гэтым доступ у гета і загінуў у 1942 годзе ў Калдычэўскім лагеры смерці. У 1964 годзе ізраільскі Інстытут катастрофы і гераізму «Яд ва-Шэм» прысвоеў яму ганаровае званне праведніка свету[2]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia