Калдычэўскі лагер смерціКалдычэ́ўскі лагер смерці — лагер смерці, створаны нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў сакавіку 1942[1] года каля в. Калдычэва Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну. На абнесенай дротам тэрыторыі лагера вязняў марылі голадам, непасільнай працай на торфараспрацоўках, катавалі і забівалі. Тут існавала 12 турэмных камер і спецыяльная камера для катаванняў. У бараках летняга тыпу знаходзілася толькі 30-40 працэнтаў вязняў, астатнія — пад адкрытым небам. У лістападзе 1942 года была пабудавана крэмацыйная печ, у якой спалена 600 чалавек з Баранавіцкай і Стаўбцоўскай турмаў. Пазней печ не працавала. Масавыя растрэлы рабіліся ва ўрочышчы Лазы, дзе была крэмацыйная печ, і ў бярэзніку Арабаўшчына[1]. У ноч на 30 чэрвеня 1944 года перад падыходам Чырвонай Арміі немцы расстралялі вязняў (2 тысячы чалавек; астатніх 300 вывезлі ў нацысцкую Германію[1]), узарвалі памяшканні, зраўнавалі з зямлёй пахаванні і засеялі травой. Ва ўрочышчы, каля лагера, знойдзена больш за 22 тыс. чалавек[1]. На месцы лагера помнік ахвярам фашысцкага тэрору. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia