Эдырнэ
Эдырнэ (турэцк.: Edirne) — горад на крайнім захадзе Турцыі каля граніцы з Грэцыяй і Балгарыяй. Адміністрацыйны цэнтр правінцыі Эдырнэ. Сталіца Асманскай імперыі ў 1365—1457. Назва горада — турэцкая адаптацыя гістарычнай назвы Адрыянопаліс (Hadrianopolis) (аналагічна, балг.: Одрин, сербск.: Једрене). За сваю шматвекавую гісторыю горад быў сведкам як мінімум 16 вялікіх бітваў. Ваенны гісторык Джон Кіган назваў яго «самым аспрэчваемым месцам на планеце». КультураУ Эдзірнэ штогод у чэрвені праводзіцца традыцыйны турнір па алейнай барацьбе пад назвай Кіркпінар. Некаторыя лічаць яго самым старым дзеючым спартыўным мерапрыемствам пасля Алімпійскіх гульняў. Іншы міжнародны фестываль у Эдзірнэ называецца Какава — гэта веснавое свята цыган, якое праводзіцца штогод 5 мая. Насельніцтва
Гарады-пабрацімыВядомыя асобы
ГалерэяКрыніцы |
Portal di Ensiklopedia Dunia