Ł
Ł, ł — літара лацінскага алфавіта, што выкарыстоўваецца ў польскай, кашубскай, лужыцкіх мовах, у беларускай лацінцы, а з неславянскіх моў — у венецыянскай, вілямовіцкай мове, у мовах наваха, інупіяк, дэнэ сулінэ, догрыб. У славянскіх мовах Ł пазначае гук, што ўзыходзіць да агульнаславянскага непалаталізаванага [l]. Упершыню пазначэнне цвёрдага і мяккага польскіх гукаў [l]/[l'] рознымі літарамі сустракаецца ў арфаграфічным трактаце Якуба Паркашовіца, напісаным каля 1440 года (захаваўся ў спісах 1460—1470-х): для мяккага гуку ён прапанаваў літару ў выглядзе рукапіснага , а для цвёрдага — l з рыскай, што йдзе налева дагары (нешта падобнае да Ч); зрэшты, прыкладаў ужывання такое арфаграфіі не захавалася. Пазначаць мяккі гук літарай L, а цвёрды — перакрэсленай Ł упершыню прапанаваў Станіслаў Забароўскі, які ў 1514—1515 надрукаваў у Кракаве кнігу «Orthographia seu modus recte scribendi et legendi Polonicum idioma quam ultissimus»; ён жа лічыцца «бацькам» польскае літары Ż, астатнія ж прапанаваныя ім напісанні не прыжыліся, хоць сама ідэя выкарыстання для польскага пісьменства дыякрытычных знакаў замест змены формы ўласна літар таксама належыць яму. Першапачаткова Ł абазначала велярызаваны (цвёрды) гук [ɫ][1], і такое вымаўленне захавалася і ў цяперашні час на ўсходзе Польшчы[2] і ў мове польскай меншасці ў Літве, Беларусі, Украіне. Вымаўленне гэтага гуку падобнае да вымаўлення беларускага цвёрдага Л. Да сярэдзіны XX ст. вымаўленне цвёрдага Ł з’яўлялася абавязковым для работнікаў радыё і тэлебачання, а таксама ў сцэнічнай мове, з-за чаго атрымала назву «ł aktorskie». У сучаснасці ж польскае Ł пераважна пазначае гук /w/, блізкі да беларускага Ў або англійскага W[3]. Гэтак ładny («прыгожы, ладны») вымаўляецца як /ˈўадны/, słowo («слова») — /ˈсўова/, і ciało («цела») — /ˈч’аўа/. Разам з тым, старое вымаўленне літары Ł (як беларускага [л]) у Польшчы з’яўляецца цалкам зразумелым, але ў большасці рэгіёнаў лічыцца штучным. Пры пісьме ад рукі перакрэсліванне літары Ł/ł замяняецца тыльдай над літарай. У беларускай лацінцы літара Ł замяняе звычайную кірылічную Л. У мове наваха Ł выкарыстоўваецца для пазначэння безгалосага альвеалярнага латэральнага фрыкатыўнага гуку [ɬ], падобнага да гуку валійскай мовы, які пазначаецца Ll. У венецыянскай Ł пазначае слабое (якое пераходзіць у [e] і нават цалкам выпадае ў вымаўленні) інтэрвакальнае [l]. Напрыклад, "la gondoła " можа вымаўляцца як «la gondola», «la gòndoa» ці «la gòndoea». Літару Ł ужываюць таксама для запісу некаторых скандынаўскіх дыялектаў. Камп’ютарны ўжытакПаводле Юнікода, ł адпавядае U+0142, Ł — U+0141. У сістэме LaTeX уводзіцца камандай \l. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia