Славянскія мовы
![]() Славя́нскія мо́вы — група роднасных моў індаеўрапейскай сям’і; распаўсюджаныя на тэрыторыі Еўропы і Азіі. Агульны лік носьбітаў каля 400 млн чалавек[1]. Адрозніваюцца вялікай ступенню блізкасці адна да адной, гэта праяўляецца ў структуры слова, ужыванні граматычных катэгорый, структуры сказа, семантыцы, сістэме рэгулярных гукавых адпаведнікаў, марфаналагічных чаргаваннях. Такая блізкасць тлумачыцца адзінствам паходжання славянскіх моў і іх працяглымі і інтэнсіўнымі кантактамі паміж сабой на ўзроўні літаратурных моў і дыялектаў. З іншых індаеўрапейскіх моў да славянскіх бліжэй за ўсё балтыйскія мовы. Іаган Ботвідус сцвярджаў, што «славянская мова — супольная для харватаў, далматаў, палякаў, літоўцаў, маскавітаў і русінаў»[2]. Славянскія мовы па ступені іх блізкасці адна да адной прынята дзяліць на 3 групы: усходнеславянскія, заходнеславянскія і паўднёваславянскія. Для запісу сучасных славянскіх моў выкарыстоўваюцца кірыліца і лацінка. Раней выкарыстоўваліся таксама глаголіца і арабіца. Лічыцца, што ўсе славянскія мовы пайшлі ад гіпатэтычнай праславянскай мовы. Спіс славянскіх моўВыдзяляецца амаль 2 дзясяткі славянскіх моў[3]. Гістарычныя †
Гісторыя
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia