Ёрыт Бергсма
Ёрыт Бергсма (нідэрл.: Jorrit Bergsma, нар. 1 лютага 1986, Алдэбаарн, Нідэрланды) — галандскі канькабежац, алімпійскія чэмпіён 2014 на дыстанцыі 10000 м, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2014 у Сочы на дыстанцыі 5000 м, двухразовы срэбны прызёр чэмпіянатаў свету на асобных дыстанцыях (2012 — 10 000 метраў, 2013 — 5000 метраў). Чэмпіён Нідэрландаў і Казахстана на 5000 метраў, пераможца этапаў кубка свету на 5000 і 10000 метраў. Спартыўная кар'ераУ сезоне 2009/2010 не здолеўшы адабрацца ў склад зборнай на Алімпіяду ў Ванкуверы, паспрабаваў атрымаць грамадзянства і выступіць пад сцягам Казахстана. У 2010 годзе выйграў дыстанцыю на 5000 м чэмпіянат Казахстана па асобных дыстанцыях, які праводзіўся ў Чалябінску і адабраўся на Кубак свету. Міжнародная федэрацыя канькабежцаў забараніла яму выступіць пад Казахстанскім сцягам і Бергсма не змог прыняць удзелу ў Алімпіядзе.[2] У сезоне 2010/2011 стаў двухразовым бронзавым прызёрам чэмпіянату Нідэрландаў — на 5000 і на 10000 метраў. Адзін раз станавіўся трэцім на этапе Кубка свету. У лістападзе 2011 года выйграў 5000 метраў і заняў 2-е месца на 10 000 метраў на чэмпіянаце Нідэрландаў на асобных дыстанцыях. У Кубку свету 2011/2012 на першых трох этапах рэгулярна паднімалася на подыум, выйграўшы 5000 метраў у Чалябінску,[3] заваяваўшы срэбра ў Астане на 5000 м і выйграў 10 000 у Херэнвене. Акрамя стадыённых спаборніцтваў удзельнічаў у спаборніцтвах на натуральным лёдзе, у 2010 і 2012 гадах выйграў Нідэрландскі марафон на 100 км,[4] які праводзіцца на замерзлай рацэ. У 2012 годзе стаў срэбным прызёрам чэмпіянату свету на дыстанцыі 10000 м. Сезон 2012/2013 пачаў з перамогі на дыстанцыі 10000 метраў і бронзы на 5000 м на чэмпіянаце Нідэрландаў па асобных дыстанцый. Асабістае жыццёСустракаецца з амерыканскай канькабежкай Хізэр Рычардсан. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia