Зімовыя Алімпійскія гульні 2014
Зімовыя Алімпійскія гульні 2014, афіцыйна вядомыя як XXII Алімпійскія зімовыя гульні (англ.: 2014 Winter Olympics), прайшлі ў Сочы 7 лютага — 23 лютага 2014 года. Сталіца Алімпійскіх гульняў — 2014 была выбрана пад час 119-й сесіі МАК у Гватэмале 4 ліпеня 2007 года. На тэрыторыі Расіі Алімпійскія гульні адбыліся ў другі раз (да гэтага ў Маскве ў 1980 годзе прайшлі Летнія Алімпійскія гульні), i ўпершыню — зімовыя Гульні. Пасля заканчэння Алімпійскіх гульняў на тых жа аб'ектах былі праведзены Зімовыя Паралімпійскія гульні 2014. Арганізацыяй зімовых Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў 2014 года займаўся Аргкамітэт «Сочы 2014». Выбар горадаНа тое, каб прыняць зімовыя Алімпійскія гульні, прэтэндавалі расійскі Сочы, аўстрыйскі Зальцбург і паўднёвакарэйскі Пхенчхан. Выбар быў зроблены праз галасаванне членаў Міжнароднага алімпійскага камітэта 4 ліпеня 2007. Каб перамагчы ў першым туры, гарадам‑кандыдатам на правядзенне Алімпіяды‑2014 трэба было набраць 50% плюс адзін голас. Калі не — другі тур галасавання з удзелам двух гарадоў‑лідараў. Першы тур пераможцу не выявіў, а ў другім з перавагай у чатыры галасы Сочы абышоў Пхенчхан. Талісманы![]() Талісманамі Алімпійскіх гульняў сталі адразу трое — Леапард, Белы мядзведзь і Зайка, Паралімпійскіх — Праменьчык і Сняжынка. Спартыўныя аб'екты
Лядовыя палацы, прэс-цэнтр i ніжняя алімпійская вёска размяшчаюцца ў Iмерэцінскай даліне, гарналыжныя трасы, малы прэс-цэнтр i верхняя алімпійская вёска — у Краснай Паляне. Уласна ў Сочы, на цэнтральным стадыёне плошчай каля 10 га, прайшло адкрыццё i закрыццё Гульняў. Пасля заканчэння зімовай Алімпіяды алімпійскі парк у Iмерэцінскай даліне будзе перабудаваны такім чынам, каб служыць пастаянным спартыўна-турыстычным комплексам, а ў перспектыве прэтэндаваць яшчэ на правядзенне летніх Алімпійскіх гульняў. Краіны-ўдзельніцы![]()
Расклад спаборніцтваў
Медальны залік
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia