Зімовыя Алімпійскія гульні 2010
Зімовыя Алімпійскія гульні 2010, афіцыйна вядомыя як Гульні XXI Алімпіяды (англ.: 2010 Winter Olympics) — міжнароднае спартыўнае мерапрыемства, якое адбылося ў канадскім горадзе Ванкуверы 12 лютага – 28 лютага 2010 года. Выбар горадаАлімпійская асацыяцыя Канады выбрала Ванкувер як прадстаўніка сваёй краіны, аддаўшы яму перавагу перад Калгары, які збіраўся прымаць гульні ў другі раз і Квебекам. 2 ліпеня 2003 на 115 сесіі Міжнароднага алімпійскага камітэта Ванкувер быў прызначаны месцам правядзення гульняў XXI Алімпіяды (ён абышоў паўднёвакарэйскі Пхёнчхан і аўстрыйскі Зальцбург). Дагэтуль Ванкувер двойчы спрабаваў стаць месцам правядзення Зімовых Алімпійскіх гульняў — у 1976 (прайшлі ў Інсбруку) і 1980 (перамог Лэйк-Плэсід). СімвалыНа эмблеме адлюстравана статуя-інукшук па імені Іланаак, што ў перакладзе з мовы інуктытут азначае «сябар». Выява была ўзята са статуі, якая стаіць на беразе Англійскага заліва ў Ванкуверы. Зялёны, сіні і блакітны колеры абазначаюць лес, горы і акіян, чырвоны — канадскі нацыянальны колер кляновага ліста, жоўты — колер узыходзячага сонца. Талісманамі гульняў сталі тры выдуманыя істоты: марскі мядзведзь (напалову касатка, напалову белы барыбал), бігфут і т.зв. Сумі — «дух жывёл», у якім аб'яднаны прадстаўнікі фаўны канадскага ціхаакіянскага ўзбярэжжа. Дывізамі гульняў аб'яўлены радкі з гімна Канады: «З палаючымі сэрцамі» (англ.: With glowing hearts) і «Самых бліскучых подзвігаў» (фр.: Des plus brillants exploits). Алімпійскія аб'ектыБольшасць аб'ектаў знаходзіцца ў гарадской рысе Ванкувера: галоўная арэна гульняў Бі-Сі-Плэйс, Алімпійская вёска, Канада Хакей Плэйс, Пасіфік Калізеум, Алімпійскі цэнтр Ванкувера і Зімовы спартыўны цэнтр. У прыгарадах Ванкувера размяшчаюцца яшчэ два аб'екты: Алімпійскі авал Рычманда (Рычманд) і Сайпрыс Маунтэйн (Вест-Ванкувер). Ва Уістлеры (126 км ад Ванкувера) пабудаваны Алімпійская і Паралімпійская вёска Уістлера, шматфункцыянальны Алімпійскі парк Уістлера, Уістлер Хілкрэст і Санкавы цэнтр Уістлера. Краіны-ўдзельніцы82 нацыянальныя алімпійскія камітэты накіравалі каманды на Зімовыя Алімпійскія гульні 2010. ![]()
Дэбютавалі на зімовых гульнях Кайманавы астравы, Калумбія, Гана, Пакістан, Перу, Сербія, Чарнагорыя. Марока, Мексіка і Ямайка вярнуліся пасля няўдзелу ў турынскай алімпіядзе. Тонга і Люксембург па розных прычынах не здолелі прыняць удзел. Не прымалі ўдзел у Гульнях у Ванкуверы наступныя краіны, што ўдзельнічалі ў Алімпійскіх гульнях у Турыне: Венесуэла, Віргінскія астравы, Кенія, Коста-Рыка, Люксембург, Мадагаскар, Тайланд. Беларусь накіравала на Алімпіяду-2010 101 чалавека, у тым ліку 50 спартсменаў, якія прынялі ўдзел у 6 відах спорту: 23 чалавекі — хакей, 12 — біятлон, 6 — фрыстайл, 6 — лыжныя гонкі, 2 — горныя лыжы, 1 — канькабежны спорт. Капітан зборнай — Дзмітрый Дашчынскі (фрыстайл), кіраўнік дэлегацыі — намеснік Міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Шычко, сцяганосец — Алег Антоненка (хакей). Цырымонія адкрыцця![]() Упершыню цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў прайшла на крытым стадыёне. Мерапрыемства адбылося на 60-тысячнай арэне «Бі-Сі Плэйс» («Пляцоўка Брытанскай Калумбіі») у Ванкуверы. Пасля выканання ўрачыстай мелодыі «Полымя на вяршыні» да гледачоў выйшлі прадстаўнікі кіраўніцтва Канады, МАК і індзейскіх плямён, на тэрыторыі якіх былі пабудаваныя алімпійскія аб'екты. Невялікая культурная праграма скончылася выкананнем канадскага гімна, адбыўся парад нацыянальных каманд. Затым удзельнікаў і гледачоў Алімпіяды прывіталі песняй Нэлі Фуртада і Браян Адамс. Афіцыйна аб пачатку Гульняў абвясціла генерал-губернатар Канады Мішэль Жан. Алімпійскі факел запалілі пяцёра легендарных канадскіх спартсменаў — Уэйн Грэтскі (хакей), Нэнсі Грын (горныя лыжы), Катрыёна Лемай-Доан (канькабежны спорт), Стыў Нэш (баскетбол), а таксама паралімпіец Рык Хансен. СпаборніцтвыУ праграму гульняў уключаны спаборніцтвы па сямі відах спорту, падзеленыя на 15 дысцыплін. Будзе разыграна 86 камплектаў узнагарод. Медальны залік
Беларусь на Зімовых Алімпійскіх гульнях 2010![]()
ЗдарэнніГібель Надара Кумарыташвілі12 лютага 2010 падчас трэніровачных заездаў на алімпійскай трасе ва Уістлеры ў выніку траўм, атрыманых у сур'ёзнай аварыі загінуў грузінскі саначнік Надар Кумарыташвілі.[26] Спартсмен не справіўся з кіраваннем пры ўваходзе ў апошні паварот на хуткасці 144 км/г. яго санкі перавярнуліся і саначнік з усёй моцы ўдарыўся аб металічны абмежавальнік. Грузінская дэлегацыя разглядала пытанне аб няўдзеле ў Алімпіядзе з прычыны трагедыі, але пасля прыняла рашэнне застацца на Гульнях, а грузінская каманда апранула на цырымонію адкрыцця чорныя стужкі.[27] За два дні да трагедыі падчас трэніровачнага заезду на той жа трасе, якая лічыцца адной з самых хуткасных і небяспечных у свеце, пацярпела аварыю румынская саначніца Віялета Страматурару, якая ад удару аб абмежавальнік страціла прытомнасць, але на шчасце пазбегла сур'ёзных траўм. Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia