Ёханес Роберт Рыдберг
Ёханес Роберт Рыдберг (шведск.: Johannes Robert Rydberg; 8 лістапада 1854, Хальмстад — 28 снежня 1919, Лунд) — шведскі фізік. Замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства (1919). БіяграфіяУ 1879 годзе скончыў Лундскі ўніверсітэт. Дацэнт, а з 1901 года і прафесар гэтага ўніверсітэта. Навуковы ўкладРыдберг займаўся вывучэннем перыядычнай сістэмы элементаў і атамных спектраў. Рыдберг паказаў, што размяшчэнне ліній у атамных эмісійных спектрах можна апісаць формуламі, аналагічнымі формуле Бальмера для спектра вадароду. Пастаянная, якая выкарыстоўваецца ў гэтых формулах, названа яго імем. Ушанаванне памяціУ гонар Ёханеса Рыдберга быў названы адзін з кратараў на Месяцы, рыдбергаўскія атамы , а таксама рыдберг — пазасістэмная адзінка вымярэння энергіі, якая выкарыстоўваецца ў атамнай фізіцы і роўная энергіі іанізацыі атама вадароду. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia