Іанічны ўніверсітэт
Іанічны ўніверсітэт (грэч. Iόνιο Πανεπιστήμιο) — грэчаская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з кампусамі на Іанічных астравах (Керкіра, Лефкада, Кефалінія і Закінф). Агульная характарыстыкаУніверсітэт адкрыў свае дзверы для студэнтаў на востраве Керкіра ў 1985 годзе. Да 2018 года ён складаўся з шасці дэпартаментаў (гісторыі, замежных моў і перакладу, музыказнаўства, бібліятэчнай справы, архівазнаўства і музеязнаўства, аўдыявізуальных мастацтваў і інфарматыкі). За кошт уключэння і рэструктурызацыі Іанічнага тэхналагічнаа-педагагічнага інстытута ў 2019-2020 навучальным годзе ўніверсітэт пашырыўся і ўключыў агулам дванаццаць дэпартаментаў на чатырох астравах Іанічнага мора, якія прапануюць ступень бакалаўра і навучанне ў аспірантуры. Структура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia