Афінскі ўніверсітэт
Афінскі нацыянальны ўніверсітэт імя Кападыстрыі (грэч. Εθνικό και Καποδιετριακο ΠΑνεπιστήμιο Αθηνών), часта называецца проста Афінскі ўніверсітэт — найстарэйшы з універсітэтаў Грэцыі, заснаваны ў 1837 годзе. Цяпер з’яўляецца другой па велічыні вышэйшай навучальнай установай пасля Універсітэта Арыстоцеля ў Салоніках. Гісторыя![]() Афінскі ўніверсітэт быў заснаваны 3 мая 1837 года і размешчаны ў сядзібе архітэктара Стамаціса Клеанціса. Ён стаў першым універсітэтам не толькі ў Грэцыі, але і на Балканах і ва ўсім усходне-міжземнаморскім рэгіёне, і меў 4 факультэты: тэалогіі, права, медыцыны і мастацтваў (уключаў прыкладныя навукі і матэматыку). 120 студэнтам выкладалі 33 прафесары. Перад тым, як універсітэт атрымаў сваю сучасную назву ў гонар першага прэзідэнта Грэцыі Іаана Кападыстрыі, ён быў вядомы пад імем Отана — па імені першага караля Отана Баварскага. У лістападзе 1841 года заняткі былі перанесены ў новы, толькі што пабудаваны корпус. Праект збудавання выканаў дацкі архітэктар Тэафіл фон Хансэн, вядомы таксама як аўтар Афінскай трылогіі, якую, акрамя ўніверсітэта, складаюць Нацыянальная бібліятэка Грэцыі і Нацыянальная акадэмія. Адна з асноўных змен у структуры ўніверсітэта адбылася ў 1904 годзе, калі факультэт мастацтваў быў падзелены на два факультэты: уласна мастацтваў і факультэт навук. Апошні ўключаў кафедры матэматыкі і фізікі, а таксама школу фармацыі. У 1919 годзе была створана кафедра хіміі, а школа фармацыі была перайменавана ў кафедру фармацыі. У перыяд паміж 1895 і 1911 гг. універсітэт штогод прымаў у сярэднім тысячу студэнтаў. Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны колькасць новых студэнтаў упершыню дасягнула 2 000. Такім чынам, з’явілася неабходнасць увесці ўступныя экзамены, і пачынаючы з 1927—1928 навучальнага года экзамены былі ўведзены на ўсіх факультэтах. З 1954 года па просьбе ўніверсітэта колькасць студэнтаў вызначалася квотамі Міністэрства адукацыі і рэлігіі Грэцыі. Структура ўніверсітэтаІнстытут тэалогіі
Інстытут філасофіі
Медыцынскі інстытут
Інстытут права, эканомікі і палітычных навук
Інстытут натуральных навук
Незалежныя факультэты[4]
Вучоныя
Вядомыя выпускнікі
МецэнатыЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia