Закінф
Закінф (грэч. Ζάκυνθος) — грэчаскі востраў і адміністрацыйная адзінка, частка Іанічных астравоў. Востраў вядомы са старажытных часоў, згадваецца ў Адысеі. Назва падыходзіць ад Закінфа, сына Дардана, легендарнага важака Аркадыі. ГеаграфіяСталіца вострава — горад Закінтас, з насельніцтвам 15.000 чалавек. Плошча — 409 км²; агульнае насельніцтва — звыш 38.000 жыхароў паводле перапісу 2011 года. Лінія ўзбярэжжа — 123 км. Даўжыня вострава — 40 км; шырыня — 20 км. Найвышэйшы пункт — гара Врахіянас, вышынёй 758 метраў. ГісторыяДумаюць, што арыгінальная назва вострава магла быць Ірые, а назву Закінф (лац.: Zacynthus) ён атрымаў, бо быў заселены Закінфам, сынам Дардана з Псофіса ў Аркадыі. Фукідыд піша, што востраў засялілі ахейцы з Пелапанеса ў другім тысячагоддзе да н.э. Паводле традыцыя, горад стварыў калонію Сагунта ў супрацоўніцтве з рутуламі з Ардэі, як лічаць, да Траянскай вайны. У спісе караблёў у Іліядзе Закінф згадваецца як адна з тэрыторый-удзельніц узначаленай Адысеем экспедыцыі супраць Троі. Паводле Герадота, жыхары вострава варожа ставіліся да ўраджэнцаў Лаконіі і ўцекачоў са Спарты, якія прытуліліся на востраве. Падчас Пелапанескай вайны Закінф быў саюзнікам Афінаў. У 430 годзе да н.э. Спарта атакавала горад; пазней Афіны выкарыстоўвалі востраў як марскую базу для экспедыцыі ў Пілас. Эканоміка і кліматГустая расліннасць з урадлівымі раўнінамі на поўдні і гарамі на захадзе. Клімат — міжземнаморскі. Вырабляюць аліўкавы алей. Вырошчваюць салодкі вінаград, з якога робяць разынкі Закінфа, апельсіны і лімоны. Аэрапорт Дыянісас Саламос працуе на паўднёвым захадзе вострава; у гэтай жа зоне знаходзіцца Нацыянальны марскі запаведнік Закінф, дзе жывуць чарапахі Caretta Caretta, якія лічыцца відам пад пагрозай вымірання і сустракаюцца пераважна ў бухце Лаганас. Вядомыя асобы
СлавутасціСлавутасці — бухта Наважыа, мыс Скінары і Сіняя Пячора. На гарыстым баку вострава, з Анафонтрыі адкрываецца цудоўны краявід з манастыром. У горнай вёсцы Керы, на поўдні, стаіць маяк. Найлепшымі пляжамі лічацца Порта Ліміёнас, Порта Вромі і Порта Зора. Крыніцы ў даліне бухты Чэры. ЗемлятрусыЗа гісторыю вострава адбыліся шматлікія землятрусы. Адзін з першых — у 1840 годзе, пасля ў 1873, 1876 гадах. У 1893 годзе адбыўся асабліва моцны землятрус, якому папярэднічаў шэраг слабейшых штуршкоў, а ў наступныя два дні пасля землятрусу яны паўтараліся.
|
Portal di Ensiklopedia Dunia