Ібрагім Барысавіч Канапацкі
Ібрагім Барысавіч Канапацкі (28 лютага 1949, Смілавічы — 9 верасня 2005) — беларускі грамадска-палітычны, культурны і рэлігійны дзеяч, гісторык, адзін з лідараў татарскай дыяспары Беларусі. Сям’яПаходзіць з шляхецкага роду беларускіх татар. Сын Барыса Ібрагімавіча Канапацкага і Саф’і Мустафаўны з Ільясевічаў, унук Ібрагіма Хасеневіча Канапацкага, імама Смілавіцкай мячэці. Апроч яго ў сям’і было яшчэ трое дзяцей: дочкі Разалія і Танзіля і сын Мустафа. У 1975 годзе ажаніўся з Ганнай Кохнай, у 1976 годзе ў іх нарадзіўся сын Захар, а ў 1978 годзе — дачка Зарына. Навуковая дзейнасць і кар’ера выкладчыкаУ 1966 годзе паступіў на гістарычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. Пасля працаваў у Каменаборскай школе Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці. З 1972 года — член КПСС. З 1978 года — кандыдат гістарычных навук (дысертацыя «Дзейнасць кампартыі Беларусі па аказанню брацкай дапамогі працоўным Казахстана ў засваенні цалінных і залежных земляў (1954—1960 гг.)» і асістэнт кафедры гісторыі КПСС МДПІ (пазней кафедры гісторыі Беларусі гістарычнага факультэта БДПУ). Выкладаў гісторыю Беларусі і спецкурс па нацыянальна-культурнай разнастайнасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь. Вёў педагагічную практыку студэнтаў гістарычнага факультэта БДПУ. Культурна-рэлігійная дзейнасць ў рамках татарскай дыяспары БеларусіУ 1990-х гадах стаяў ля вытокаў стварэння Беларускага аб’яднання татар-мусульман «Аль-Кітаб» («Кніга»; з 2000 года — Беларускае грамадскае аб’яднанне татар «Зікр уль-Кітаб» («Памяць і кніга»). 26—27 сакавіка 1993 года па яго ініцыятыве была праведзена першая міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная 600-годдзю існавання татарскай дыяспары ў Беларусі. У студзені 1994 года быў супрацоўнікам арганізацыйнага камітэта па правядзенню Першага Усебеларускага сходу мусульман, у адпаведнасці з рашэннямі якога 2 лютага было створана Мусульманскае рэлігійнае аб’яднанне ў Рэспубліцы Беларусь. У гэтай арганізацыі Ібрагім Канапацкі стаў намеснікам муфція і старшынёй аб’яднання мусульман Мінска. Праводзіў набажэнствы ў Смілавіцкай мячэці. Быў галоўным рэдактарам часопісаў «Байрам» (з 1999 года; часопіс выходзіць на беларускай мове), «Аль-Ислам», газет «Жизнь» і «Жыццё татарскае». З 1996 года пад яго рэдакцыяй выдаецца Каляндар татар-мусульман Беларусі. У 1993 годзе паспрыяў перавыданню кнігі А. Мухлінскага «Даследаванне паходжання і стану літоўскіх татар» (Исследование о происхождении и состоянии литовских татар, 1857 г., Санкт-Пецярбург), у 1997 годзе быў адным з аўтараў каталога «Рукапісныя і друкаваныя кнігі беларускіх татар». Актыўна спрыяў адбудове мячэцяў у Слоніме (1997), Смілавічах (1997), Навагрудку (1997), Відзах (1999), Клецку (2000), Маладзечна (2000), Лоўчыцах (2002) і рабіў намаганні па аднаўленню саборнай мячэці ў Мінску[1]. У 1995 годзе дапамог у стварэнні татарскага культурнага цэнтра ў Іўі. Будучы адным з лідараў беларускіх мусульман, Ібрагім Канапацкі трымаўся даволі талерантных поглядаў на іншыя рэлігіі і быў актыўным прыхільнікам беларускага нацыянальна-культурнага адраджэння. У паўсядзённым жыцці нярэдка размаўляў па-беларуску[2]. Міжнародная дзейнасцьУ 1999 годзе ў складзе дэлегацыі беларускіх татар сустракаўся з прэзідэнтам Турэцкай Рэспублікі Паўночнага Кіпра, у красавіку 2000 года — з прадстаўнікамі камісіі па распрацоўцы праграм дзейнасці нацыянальных меншасцей Кангрэса ЗША. Як Міжнародны пасол міру ў 1999 годзе наведаў Лівію, у 2000 годзе — Чад, у 2001 годзе — Ірак, у 2004 годзе — Іерусалім. У 1993 годзе быў дэлегатам Першага з’езду Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына», на ўсе наступныя з’езды запрашаўся як госць. Бібліяграфія
Ушанаванне памяціНа смерць І. Б. Канапацкага адгукнуліся некралогамі некалькі газет і парталаў[4][5][6]. У 2014 годзе на доме, дзе нарадзіўся І. Канапацкі, была ўсталявана мемарыяльная дошка ў яго гонар[7]. Фразы, якімі запомніўся іншым Ібрагім Канапацкі
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia