Ібрагім Рафаілавіч Гембіцкі
Ібрагім Рафаілавіч Гембіцкі (4 (17) кастрычніка 1900, Мінск — 1 студзеня 1974) — беларускі графік. БіяграфіяВучыўся на рабфаку пры ВХУТЕМАС (Масква) (1921—1923), пазней на графічным факультэце Маскоўскага дзяржаўнага акадэмічнага мастацкага інстытута (1931—1938) у Уладзіміра Фаворскага і Андрэя Ганчарова. Дыпломная работа ў тэхніцы дрэварыту — ілюстрацыі да аповесці Я. Коласа «Дрыгва» (1938), чатыры аркушы з яе купленыя Маскоўскім музеем выяўленчых мастацтваў. У пачатку 1930-х арыштоўваўся НКУС, але быў выпушчаны. Сталую творчую працу пачаў у канцы 1930-х, працаваў у станковай графіцы ў тэхніках дрэварыту і каляровай лінагравюры. Сярод іншых тагачасных беларускіх графікаў вылучаўся цікаўнасцю да стварэння шматфігурных кампазіцый. З 1940 года быў членам Беларускага саюза мастакоў. Пахаваны на мінскіх Чыжоўскіх могілках[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia