Іван Іванавіч Галубовіч
Янка (Іван Іванавіч) Галубовіч (псеўд. Янка Баравы; 26 мая 1942, в. Пранчэйкава, Маладзечанскі раён, Мінская вобласць — 19 снежня 2014) — беларускі празаік, публіцыст. БіяграфіяНарадзіўся 26 мая 1942 года ў вёсцы Пранчэйкава Маладзечанскага раёна. Скончыў Мінскі эканамічны тэхнікум, факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў на розных пасадах у савецкіх і дзяржаўных установах г. Маладзечна, на заводзе «Электрамодуль»[1]. Член СБП з 1995 года[1]. Член Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі[2]. Памёр 19 снежня 2014 года. Пахаваны на могілках в. Дубравы Маладзечанскага раёна[1]. ТворчасцьПублікаваўся з 1950-х гг. на старонках мясцовага і рэспубліканскага друку. Аўтар кніг, пераважна для дзяцей «Па родных сцяжынках» (Мінск, 1990), «Гром на світанку» (Мінск, 1992), «Пастарайся стаць чалавекам» (Мінск, 1993), «Зязюлька дзетак шукала» (Мінск, 1994), «У бары на світанку» (Мінск, 1995), «Гронка каліны» (Мінск, 1997), «Чаму мядзведзь бярозавіка не любіць» (Мінск, 2001, 2013), «Янотавы абяцанкі» (Мінск, 2001), «Ад студзеня да студзеня: Каляндар прыроды» (Мінск, 2003, 2013), «Стрэл за дзвярыма» (Мінск, 2004), «Пяюць жаваранкі» (Мінск, 2005), «Хто рукавічку згубіў» (Мінск, 2012), «Дзівосы роднай прыроды» (Мінск, 2012), «Вавёрчыны кватаранты» (Мінск, 2015), «Шчодрая вавёрка» (Мінск, 2015)[1]. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia