Іван Аляксеевіч
Іван V Аляксеевіч (27 жніўня (6 верасня) 1666, Масква — 29 студзеня (8 лютага) 1696, Масква) — маскоўскі цар (1682—1696) з дынастыі Раманавых (1676—1682), сын цара Аляксея Міхайлавіча і царыцы Марыі Іллінічны, народжанай Міласлаўскай. БіяграфіяКалі ў 1682 годзе яго старэйшы брат, цар Фёдар Аляксеевіч, памёр без нашчадкаў, 16-гадовы Іван Аляксеевіч, як наступны па старшынстве, павінен быў атрымаць у спадчыну сталец. Іван Аляксеевіч быў з дзяцінства хваравіты і няздольны да кіравання дзяржавай. Таму было прапанавана адхіліць яго і вылучыць наступным царом яго зводнага брата 10-гадовага Пятра, малодшага сына Аляксея Міхайлавіча. Прыход да ўладыАбодва браты, адзін праз хваравітасць, іншы праз узрост, не маглі ўдзельнічаць у барацьбе за ўладу. Замест іх змагаліся сваякі: за Івана — сястра, царэўна Соф'я і Міласлаўскія, сваякі яго маці; за Пятра — Нарышкіны, сваякі другой жонкі Аляксея Міхайлавіча. Падчас гэтага змагання здарыўся крывавы бунт стральцоў. У выніку патрыярх Іаакім прапанаваў абвясціць царамі абодвух: Івана — старэйшым царом, Пятра — малодшым царом і прызначыць пры іх рэгенткай царэўну Соф'ю Аляксееўну. 25 чэрвеня 1682 года Іван V Аляксеевіч і Пётр I Аляксеевіч вянчаліся на царства ва Успенскім саборы Маскоўскага Крамля. Для іх быў збудаваны спецыяльны сталец з двума сядзеннямі, які ў цяпер захоўваецца ў Аружэйнай палаце. Удзел у дзяржаўных справахХоць Іван зваўся «старэйшым царом», непасрэдна ён практычна ніколі не займаўся дзяржаўнымі справамі, а цалкам прысвяціў сябе сям'і. У 1682-1689 гадах кіравала Соф'я Аляксееўна, а ў 1689 годзе фактычная ўлада перайшла да Пятра. У 27-гадовым узросце стан здароўя быў зусім благім, Іван цярпеў на параліч. На 30-м годзе жыцця, 29 студзеня (8 лютага), раптоўна памёр у Маскве і пахаваны ў Архангельскім саборы Маскоўскага Крамля. Сям'яЖонка: (з 1684) Праскоўя Фёдараўна Салтыкова (1664-1723), царыца. Дзеці:
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia