Іван Аляксеевіч Прусаў
Іван Аляксеевіч Прусаў (11 чэрвеня 1919, вёска Бярозаўка, Слаўгарадскі раён — 13 верасня 1994) — беларускі фізік. Доктар тэхнічных навук (1968), доктар фізіка-матэматычных навук (1993), прафесар (1971). БіяграфіяУ 1938 годзе скончыў сярэднюю школу ў Слаўгарадзе і паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1940—1941 гадах выкладаў матэматыку ў вёсцы Дудзічы Пухавіцкага раёна. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны ў Чырвонай Арміі. У жніўні 1942 годзе скончыў Тамбоўскае ваеннае кавалерыйскае вучылішча. Са снежня 1942 года і да заканчэння вайны служыў у кавалерыйскім палку. У 1950 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Львоўскага ўніверсітэта і працаваў у ім у 1950—1969 гадах. З 1970 года ў беларускім дзяржаўным універсітэце. З 1972 па 1987 год загадчык кафедры тэарэтычнай механікі, з 1987 года прафесар кафедры тэарэтычнай механікі і робататэхнікі. Навуковая дзейнасцьНавуковыя працы ў галіне прыкладной тэорыі пругкасці анізатропных асяроддзяў. Аўтар 4 манаграфій па праблемах тэрмапругкасці і тэорыі фільтрацыі вадкасці ў порыстых асяроддзях. Сярод апублікаванага:
УзнагародыУзнагароджаны 2 ордэнамі Айчыннай вайны ІІ ступені, медалём «За баявыя заслугі» і іншымі медалямі. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia