Чэрыкаўскі павет

Чэрыкаўскі павет
Краіна  Расійская імперыя
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 13 (24) жніўня 1773
Дата скасавання 2 чэрвеня 1924
Насельніцтва
  • 150 277 чал. (1897)[2]
  • 214 000 чал. (1914)[1]
Плошча
  • 4 648 км² (1914)[1]
Чэрыкаўскі павет на карце

Чэрыкаўскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Беларусі ў 17731924 гадах. Цэнтр — г. Чэрыкаў.

Часы Расійскай імперыі

Утвораны 13 жніўня 1773 года ў складзе Мсціслаўскай правінцыі. З 3 красавіка 1777 года — у Магілёўскай, з 3 студзеня 1797 года — у Беларускай губернях. У 1796 годзе частка Чэрыкаўскага павета на поўдні перададзена ў Рагачоўскі павет, на усходзе да Чэрыкаўскага павета далучаны амаль увесь скасаваны Клімавіцкі павет. З 10 сакавіка 1802 года — у Магілёўскай губерні з аднаўленнем межаў 1777 года. Меліся 4 мястэчкі: Краснаполле (Маластоўка), Крычаў, Маляцічы, Студзянец.

Плошча і насельніцтва

Плошча — 4084 кв. вярсты. Насельніцтва — каля 150,3 тыс. чалавек (1897 г.), з іх 135,3 тысяч праваслаўных, 1,7 тысяч каталікоў, 13 тысяч іудзеяў.

Адміністрацыйны падзел (1861 г.)

З 1861 года падзяляўся на 16 валасцей:

Ураднікі павета

Савецкі час

З 26 красавіка 1919 года Чэрыкаўскі павет у складзе Гомельскай губерні РСФСР, 14 лютага 1923 года да яго далучана Прапойская воласць скасаванага Быхаўскага павета. У жніўні 1919 года ў Маляціцкай воласці выбухнула антысавецкае паўстанне, у якім удзельнічала каля 300 чалавек[3]

У выніку ўзбуйнення (1923 год) засталося 8 валасцей:

3 сакавіка 1924 года Чэрыкаўскі павет перададзены БССР, 2 чэрвеня 1924 года аб’яднаны з Клімавіцкім паветам пад назвай Калінінская акруга.

Зноскі

  1. а б в Чериковский уезд // Энциклопедический словарь Гранат — 7 — Александр Наумович Гранат, 1929. — Т. 45.
  2. http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus_gub_97.php?reg=23
  3. Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці. — Ф. 1. — Воп. 1. — Спр. 20. — Л. 130.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya