Іван Анатолевіч Бонч-Асмалоўскі
Іван Анатолевіч Бонч-Асмалоўскі (20 мая (2 чэрвеня) 1881, маёнтак Блонь Ігуменскага павета Мінскай губерні, цяпер в. Блонь Пухавіцкага раёна Мінскай вобл. — 16 верасня 1969) — грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст. Старэйшы сын Анатоля Бонч-Асмалоўскага і Варвары Бонч-Асмалоўскай. БіяграфіяПад уплывам бацькоў з юнацтва далучыўся да рэвалюцыйнай дзейнасці. У 1902 годзе за арганізацыю ў Блоні нелегальнага сялянскага гуртка разам з бацькам сасланы ва Алтай (Усць-Каменагорск). Вызвалены ў 1904 годзе па амністыі; выехаў на вучобу ў Цюрых. Перапраўляў у Расію нелегальную літаратуру. Восенню 1905 года прыехаў у Расію, дзе быў адным з арганізатараў Усерасійскага сялянскага саюза. У 1-й і 2-й Дзяржаўнай думе сакратар фракцыі «Трудовая группа»[1]. Пра дзейнасць фракцыі выпусціў кнігу «Работы первой Государственной думы», якая адразу ж была канфіскавана ўладамі. У 1907 годзе паступіў на юрыдычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, але быў арыштаваны. У сакавіку 1912 года прыгавораны Віленскай судовай палатай да 6 месяцаў зняволення. У савецкі перыяд працаваў служачым у дзяржаўных установах Мінска і Масквы. ![]() Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia