Варвара Іванаўна Бонч-Асмалоўская
Варвара Іванаўна Бонч-Асмалоўская (дзявочае: Вахоўская; 1855, в. Качулава, Ціраспальскі павет, Херсонская губерня[1] — 1929, Масква), грамадска-палітычная дзяячка, публіцыстка, мемуарыстка[2], рэвалюцыянерка, народніца. БіяграфіяСям’я і маладосцьНарадзілася ў сям’і начальніка земскага аддзела, кіраўніком спраў Падольскага губернскага праўлення і спраў губернскіх устаноў: «Камітэта грамадскага здароўя», «Асаблівай прысутнасці Падольскага губернскага камітэта аб земскіх павіннасцях» і «Падольскай губернскай камісіі народнага харчавання», надворнага дарадцы Яна-Непамуцэна-Мікалая/Івана Мартынавіча Вахоўскага (1819 р.), з патомных дваран Валынскай губерні, і Марыі Ягораўны, народжанай Качулавой (1829—1860). Яшчэ падчас вучобы ў гімназіі ў Камянец-Падольску далучылася да рэвалюцыйнай дзейнасці. Гімназію скончыла ў 1850 годзе. У 1872 годзе выехала ў Швейцарыю, дзе паступіла на філасофскі факультэт Цюрыхскага ўніверсітэта[1]. Там падтрымлівала зносіны з Міхаілам Бакуніным, уступіла ў бакунінскі гурток М. Сажына[1], наведвала гурток Пятра Лаўрова[2]. У Расію вярнулася пасля выкліку 3 чэрвеня 1873 года Расійскім урадам[2]. Палітычная дзейнасцьПа вяртанні ў Санкт-Пецярбург займалася распаўсюджваннем нелегальнай літаратуры і прапагандай сярод працоўных. Удзельніца пецярбургскага гуртка Ф. Н. Лермантава . Актыўная ўдзельніца арганізацыі «Чорны перадзел», падтрымлівала сувязі з кіраўніцтвам «Народнай волі». Мела сяброўскія адносіны з С. Л. Пяроўскай , А. І. Жалябавым , В. М. Фігнер , Кацярына Брэшкай-Брашкоўскай. У гэтыя ж гады Варвара Іванаўна пазнаёмілася з Сяргеем Кавалікам; пазней сярэдні сын Радзівон ажаніўся з дачкой Каваліка, Марыей[1]. Арыштоўвалася ў пачатку 1874 і 1875 гадах. Пасля 3-гадовага турэмнага зняволення асуджаная Асобай Прысутнасцю Кіраўнічага Сената 23 студзеня 1878 года да трох гадоў турэмнага зняволення па «працэсу 193-х» (судовы працэс над удзельнікамі «хаджэння ў народ», паводле якога было арыштавана каля 4 тысяч чалавек)[1]. Ва ўзросце 23-х гадоў адседзела каля 3-х гадоў у адзіночцы. Паводле хадайніцтва бацькі была перададзена яму на парукі. Каб вызваліцца з-пад нагляду паліцыі, узяла фіктыўны (першапачаткова) шлюб з Анатолем Бонч-Асмалоўскім[1], пасялілася ў маёнтку Блонь Ігуменскага павета. Далейшае жыццё Варвара Іванаўна разам з членамі сваёй сям’і прысвяціла народніцкай дзейнасці. У пачатку 1882 года выехала ў Адэсу[2]. Арыштавана ў сакавіку 1882 года пры выкананні даручэння члена выканкама «Народнай волі» В. М. Фігнер[1], з восені 1882 жыла ў Блоні пад наглядам паліцыі. У сярэдзіне 1880-х гадоў разам з мужам арганізавала ў Блоні асяродак рэвалюцыйнай прапаганды, стварыла бібліятэку нелегальнай літаратуры, пры ўдзеле Адама Багдановіча, разам з мужам арганізавала у Блоні сялянскі гурток самаадукацыі[1][3]. Арыштавана ў красавіку 1908 года, у лютым 1910 года разам з мужам аддадзена пад суд[2]. Разам з мужам і сынамі праходзіла па справе «Аб Блонскім сялянскім саюзе». Прыгаворана да 8-месячнага зняволення[2]. Пазней развяліся з мужам. Апошні год жыцця правяла ў Доме ветэранаў рэвалюцыі ў Маскве. Пакінула ўспаміны[1][2]. Пахавана на Новадзявочых могілках у Маскве. ДзеціІван Анатольевіч — самы старэйшы сын — памёр у 1969-м, пражыўшы 88 гадоў. Сын Радзівон, эканаміст, у 1930 годзе арыштаваны органамі ДПУ БССР разам з Гаўрылам Гарэцкім. Працаваў на будаўніцтве Беламорканала. У чэрвені 1938-га быў арыштаваны паўторна і расстраляны. Сын Глеб, археолаг, рэпрэсаваны ў 1934 годзе. Пасля 3 гадоў лагераў вярнуўся пад Ленінград. У 1942 годзе рэабілітавалі. Памёр годам пазней. Дачка Ірына, лекар, з 1933 года жыла ў Ленінградзе. Памерла ў снежні 1941 года ў час блакады ад голаду. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia