Іван Архіпавіч Голубеў
Іван Архіпавіч Голубеў (24 лютага 1925, в. Акцябр, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць — 2015) — беларускі спецыяліст у галіне аснаванняў, фундаментаў і падземных збудаванняў, механікі дэфармуемага цвёрдага цела. Кандыдат тэхнічных навук (1971), дацэнт (1973). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[2]. БіяграфіяСкончыў Беларускі політэхнічны інстытут (гідратэхнічны факультэт, 1955). Працаваў у БУ № 5 будаўнічага трэста № 1 Міністэрства будаўніцтва Беларускай ССР (1955—1957, прараб), Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (1957—2014, факультэт транспартных камунікацый, кафедра «Супраціўленне матэрыялаў і тэорыя пругкасці», дацэнт, у 1962—1968 і 1973—1975 — намеснік дэкана, 1975—1988 — дэкан факультэта дарожнага будаўніцтва). Памёр у 2015 годзе[2]. Навуковая дзейнасцьНавуковыя інтарэсы: тэарэтычныя і эксперыментальныя даследаванні трываласці і дэфармацыйных уласцівасцей грунтавых асноў; трываласць і жорсткасць матэрыялаў[2]. УзнагародыЗванне «Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР» (1979), прэмія Савета Міністраў Беларускай ССР (1983), ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені (1985), ордэн Дружбы народаў (1986), знак «Ганаровы дарожнік Беларусі» 1-й і 2-й ступеней і інш[2]. КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia