Акцябр (Буда-Кашалёўскі раён)
Акця́бр[1] (трансліт.: Akciabr, руск.: Октябрь; да 1919 года Папоўка, у 1919 годзе Троцкае, з 1931 да 30 снежня 1961 года Сталіна) — аграгарадок, цэнтр Акцябрскага сельсавета Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. ГеаграфіяРазмяшчэннеЗнаходзіцца за 22 км на паўднёвы ўсход ад Буда-Кашалёва, 15 км ад чыгуначнай станцыі Лазурная (на лініі Жлобін — Гомель), 26 км ад Гомеля. ГідраграфіяНа поўначы меліярацыйны канал. Транспартная сеткаРазмешчана на шашы Доўск — Гомель М8 (E95). Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якой на ўсходзе далучаецца шыротная вуліца, на захадзе вуліца амаль мерыдыянальнай арыентацыі (абапал шашы). Забудова двухбаковая, драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. У 1987 годзе пабудаваны цагляныя дамы на 50 сем’яў, у якія былі заселены жыхары з месцаў, забруджаных радыяцыяй пасля Чарнобыльскай катастрофы. ГісторыяВыяўлены археолагамі курганны могільнік (9 насыпаў, на паўночна-ўсходняй ускраіне) сведчыць пра засяленне тутэйшых месцаў з даўніх часоў. Сучасная вёска заснавана напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. З 8 снежня 1926 года цэнтр Троцкага сельсавета Уваравіцкага, з 17 красавіка 1962 года Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 1931 года цэнтр Сталінскага сельсавета, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці. З 30 снежня 1961 года цэнтр Акцябрскага сельсавета. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Абуджэнне», працавалі гамарня і вятрак. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты забілі 11 жыхароў. У баях каля вёскі загінулі 11 савецкіх салдатаў (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі), 49 жыхароў вёскі загінулі на фронце. У 1959 годзе цэнтр саўгаса «Краснаакцябрскі», знаходзіліся аддзяленне сувязі, Дом культуры, бібліятэка, сярэдняя школа, фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Славутасці
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia