Іван Аўдзеевіч Авекаў
Іван Аўдзеевіч Авекаў (19 мая 1919, в. Асінаўка, Дубровенскі раён — 17 красавіка 1943? [1]) — лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір авіяцыйнай эскадрыллі 519-га знішчальнага авіяцыйнага палка 20-й арміі Заходняга фронту, Герой Савецкага Саюза (1943), капітан[2]. БіяграфіяНарадзіўся 19 мая 1919 года на станцыі Асінаўка, цяпер Дубровенскі раён[2] Віцебскай вобласці Беларусі ў сям’і рабочага. Беларус. Адукацыя няпоўная сярэдняя. Жыў і працаваў у Віцебску. У Чырвонай Арміі з 1937 года. У 1939 годзе скончыў Харкаўскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў-назіральнікаў, а ў 1940 годзе — Адэскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў. З чэрвеня 1941 года ў дзеючай арміі. Ваяваў на Паўднёва-Заходнім, Заходнім і Цэнтральным франтах. Актыўны ўдзельнік абароны гарадоў-герояў Масквы і Тулы. Камандзір авіяцыйнай эскадрыллі 519-га знішчальнага авіяцыйнага палка (20-я армія, Заходні фронт) кандыдат у члены ВКП (б) капітан Іван Авекаў да сакавіка 1942 года здзейсніў 178 баявых вылетаў, з іх 45 на штурмоўку войскаў і аэрадромаў праціўніка. У паветраных баях збіў асабіста пятнаццаць i ў групе шэсць варожых самалётаў, адзін тараніў, 23 знішчыў штурмавымі дзеяннямі на аэрадромах[2]. 20 сакавіка 1942 года ў раёне Гжацка, цяпер горада Гагарына Смаленскай вобласці, у паветраным баю з сям’ю самалётамі непрыяцеля Іван Авекаў збіў два з іх. Адважны лётчык-знішчальнік капітан Авекаў І. А. загінуў у выніку катастрофы 17 красавіка 1943 года. Пахаваны ў брацкай магіле гарадскіх могілак горада Данкаў Ліпецкай вобласці у ліку сямідзесяці шасці загінуўшых воінаў[2]. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 жніўня 1943 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм капітану Авекаву Івану Аўдзеевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Узнагароды
Памяць
Гл. таксамаЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia