Іван Баркоўскі
Іван Баркоўскі (укр.: Іван Борковський; 8 верасня 1897, с. Чортавец, Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі, Аўстра-Венгерская імперыя — 17 сакавіка 1976, Прага, ЧССР) — украінскі і чэшскі археолаг. БіяграфіяПад час 1-й сусветнай вайны ваяваў у шэрагах войскаў Аўстра-Венгерскай імперыі ды Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікі. Пасля Першай Сусветнай вайны эміграваў у Чэхаславакію, дзе ў 1920 г. скончыў гімназію і два семестры Вышэйшай педагагічнай школы. З 1922 г. вучыўся на філасофскім факультэце Карлава ўніверсітэта ў Празе, дзе вывучаў археалогію ў вядомага славіста Л. Нідэрле (з 1929). У 1929 г. абараніў дысертацыю «Východni oblast kulturni a otázka šňůrove keramiký», прысвечаную шнуравой кераміцы. Працаваў на кафедры археалогіі Украінскага вольнага ўніверсітэта ў Празе; у 1938—1945 — яго рэктар. Падтрымліваў сувязі з украінскімі археолагамі. Даследаваў раннесярэднявечныя выбітнасці Прагі. Першым вывучыў і вылучыў так званы пражскі тып керамікі ў якасці доказу найстаражытнейшага славянскага засялення Цэнтральнай Еўропы. У 1960 г. абараніў доктарскую дысертацыю ў Інстытуце археалогіі Чэхаславацкай АН, прысвечаную Пражскаму граду. Аўтар больш за 150 навуковых прац, у тым ліку некалькіх манаграфій. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia