Іван Васілевіч Арастовіч
Іван Васілевіч Арастовіч (4 снежня 1909, в. Рабак, Слуцкі раён — 30 ліпеня 1978) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Мінскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[3]. БіяграфіяЗ 1931 года ў Чырвонай Арміі. Удзельнік Заходняй Беларусі (1939)[3]. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года на Заходнім фронце. Са жніўня 1941 года па заданні Мінскага падпольнага абкама КП(б)Б арганізоўваў партызанскі атрад[3]. З чэрвеня 1942 года кіраўнік дыверсійнай групы, памочнік камандзіра, камандзір партызанскага атрада, у чэрвені — верасні 1943 года камандзір 225-й партызанскай брыгады імя А. В. Суворава, у верасні 1943 — чэрвені 1944 гадоў — 95-й партызанскай брыгады імя М. В. Фрунзэ, адначасова член Грэскага падпольнага раённага камітэта КП(б)Б. У 1944—1963 гадах на гаспадарчай рабоце ў Мінскай вобласці[3]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia