225-я партызанская брыгада імя А. В. Суворава
225-я партызанская брыгада імя А. В. Суворава — партызанская брыгада, створаная ў снежні 1942 года на базе атрадаў імя Будзённага, імя Суворава (арганізаваны ў ліпені 1942 года), імя Фрунзэ (арганізаваны ў кастрычніку 1942), вылучаных партызанскай брыгадай імя К. Я. Варашылава. На базе атрадаў вылучаных з брыгады, створана 95-я партызанская брыгада імя М. В. Фрунзэ. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Слуцкага і Грэскага раёнаў. 26 чэрвеня 1944 года брыгада (1040 партызан, 5 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй. Склад
КамандаваннеКамандзіры
КамісарыНачальнікі штаба
ГісторыяПартызаны праводзілі дыверсіі на камунікацыях. У жніўні 1943 года на ўчастках Воўчкавічы — Фаніпаль, Талька — Пухавічы, Слуцк — Цімкавічы падарвалі 1400 рэек. У красавіку 1943 года каля вёскі Шчыткавічы Старадарожскага раёна, у красавіку 1944 ва ўсходняй частцы Грэскага раёна вялі баі з карнікамі. ПамяцьУ 1969 годзе ў вёсцы Палікараўка Слуцкага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia