Іван Генадзевіч Шыраеў
Іва́н Гена́дзевіч Шыра́еў (эспер.: Ivan Ŝirjaev, псеўданім — Ivan Malfeliĉulo — Іван Гаротнік; 11 красавіка 1877 — 23 кастрычніка 1933) — рускі святар, перакладчык і аўтар некалькіх апаваяданняў на эсперанта. Ініцыятар і галоўны рэдактар «Энцыклапедыі эсперанта». БіяграфіяІван Шыраеў нарадзіўся 11 красавіка 1877 года ў Верацеі Яраслаўскай губерні. У 1899 скончыў Яраслаўскую духоўную семінарыю. Наступныя пяць гадоў працаваў настаўнікам. У 1904 годзе стаў вясковым святаром каля Волагды. Пачынаючы з 1895 года, калі Шыраеў вывучыў эсперанта, і да самоў смерці ён актыўна падтрымліваў зараджаючыся эсперанта-рух. Ён удзельнчаў у розных літаратурных конкурсах, супрацоўнічаў са шматлікімі эсператнамоўнымі часопісамі, шмат пісаў і перакладаў. Асноўная заслуга Шыраева — ініцыятыва стварэння энцыклапедыі эсперанта. Дзяля гэтага ён на працягу шэрага гадоў да мая 1930 года збіраў матэрыялы для энцыклапедыі; сам напісаў і ўпарадкаваў паводле алфавіту 2092 артыкула. Двухтомнае ілюстраванае выданне «Энцыклапедыі эсперанта» было апублікавана ў 1934 годзе ўжо пасля яго смерці. Другое выданне выйшла ў свет у 1979 годзе у Будапешце дзякуючы намаганням Вянгерскай эсперанта-асацыяцыі. Выбраныя творыЗгодна з меркаваннем крытыкаў эсперанта-літаратуры, Шыраеў быў таленавітым навелістам, здольным глыбока аналізаваць рэчаіснасць. Яго пяру належаць:
За свае літаратурныя творы Шыраеў быў прэміраваны на конкурсе эсперанта-літаратуры. Пераклады на эсперанта
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia