Аўстрыйская нацыянальная бібліятэка
Аўстрыйская нацыянальная бібліятэка (ням.: Österreichische Nationalbibliothek) — найбуйнейшая бібліятэка ў Аўстрыі. Размешчана ў палацы Гофбург, Вена. ГісторыяАўстрыйская нацыянальная бібліятэка бярэ свой пачатак з сярэднявечнай імператарскай бібліятэкі. Герцаг Альбрэхт III (1349—1395) пачаў збіраць кнігі, а таксама арганізаваў пераклады шматлікіх твораў з лацінскай мовы на нямецкую. Усё гэта ён захоўваў у капліцы Гофбурга. Імператар Фрыдрых III (1415—1493) дапоўніў калекцыю, папрывозячы ў сталіцу некаторыя каштоўныя кнігі. Пасля яго вялікі ўклад у развіццё бібліятэкі зрабіў імператар Максіміліян I (1459—1519), які стаў уладальнікам пасагу, у ліку якога былі кнігі з Бургундыі, якія ён перавёз у Гофбург. Другая жонка імператара Б’янка Марыя Сфорца ў якасці пасагу прывезла кнігі з Італіі. Пасля смерці Максіміліяна кнігі захоўваліся ў Інсбруку. Тым часам бібліятэка папоўнілася навуковымі працамі аўстрыйскіх вучоных, глобусамі, картамі і атласамі, а фонды значна павялічаны, дзякуючы ахвяраванням з асабістых калекцый багатых грамадзян. Да 1575 года калекцыя ўжо налічвала 9 тыс. экзэмпляраў, і для даглядання за ёй быў наняты першы бібліятэкар. З 1624 года па распараджэнні Фердынанда II дзяржаўная казна стала рэгулярна вылучаць сродкі на пашырэнне бібліятэкі. ![]() У 1722 годзе Карл VI загадаў пабудаваць асобны будынак у Гофбургу для імператарскай бібліятэкі. Калекцыя працягвала пашырацца — прынц Яўгеній Савойскі арганізаваў збор сродкаў, дзякуючы якім атрымалася набыць каля 15 тыс. тамоў у Францыі і Італіі. У гэта ж час была арганізавана картатэка. Пасля абвяшчэння Аўстрыйскай Рэспублікі ў 1920 годзе, бібліятэка была пераназвана ў Аўстрыйскую нацыянальную бібліятэку. КалекцыіАўстрыйская нацыянальная бібліятэка размяшчаецца ў памяшканнях палаца Гофбург, былой рэзідэнцыі імператарскай сям’і Габсбургаў. Тут захоўваюцца экзэмпляры ўсіх аўстрыйскіх выданняў, працы аўстрыйскіх аўтараў, выдадзеных за мяжой, а таксама творы пра Аўстрыю. У калекцыях захоўваецца больш 7,5 млн экзэмпляраў кніг, 180 тыс. папірусаў, найстаражытнейшы з якіх датаваны XV-м стагоддзем да нашай эры. Акрамя таго, тут знаходзяцца рукапісы, старадаўнія і рэдкія кнігі (напрыклад, Венскі Генезіс 6-га стагоддзя), карты, глобусы, карціны, фатаграфіі, аўтографы, плакаты, партытуры вядомых кампазітараў, такіх як Брукнер і Штраус. Таксама бібліятэка вядомая тым, што тут захоўваецца каля 8 тыс. інкунабул. ЗноскіЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia