Іван Герасімавіч Лярскі
Іван Герасімавіч Лярскі (7 студзеня 1897 — 12 лістапада 1964) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-маёр артылерыі (1944). БіяграфіяПершая сусветная і грамадзянская вайнаУ кастрычніку 1915 года быў прызваны ў Рускую імператарскую армію і накіраваны радавым спачатку ў 94-ы, а затым у 95-ы пяхотны полк (Казанская ваенная акруга). У красавіку 1916 года накіраваны на вучобу ў Горыйскую школу прапаршчыкаў, пасля заканчэння якой у ліпені таго ж года быў прызначаны на пасаду малодшага афіцэра роты ў 154-м запасным пяхотным палку, дыслакаваным у Глазаве, а ў студзені 1917 года — на гэту ж пасаду ў складзе 8-га запаснога пяхотнага палка, дыслакаванага ў Рослаўле. У сакавіку таго ж года накіраваны ў 18-ы грэнадзёрскі Карскі полк, у складзе якога, знаходзячыся на пасадах малодшага афіцэра роты і камандзіра роты, прымаў удзел у баявых дзеяннях на Заходнім фронце. У студзені 1918 года быў дэмабілізаваны. Працаваў у сельскай гаспадарцы ў Віцебскай губерні, аднак у кастрычніку таго ж года быў прызваны ў РСЧА. Прызначаны на пасаду камандзіра роты 27-га стралковага палка, а ў чэрвені 1920 года — на пасаду камандзіра ўзвода палкавой школы запаснога палка 15-й арміі. Знаходзячыся на гэтых пасадах, прымаў удзел у савецка-польскай вайне, а таксама супраць узброеных фарміраванняў на тэрыторыі Барысаўскага павета (Мінская губерня). Міжваенны часУ лютым 1921 год прызначаны на пасаду памочніка камандзіра роты ў складзе вучэбнага палка Заходняга фронту, а затым — на гэтую ж пасаду ў складзе 14-га стралковага палка (5-я стралковая дывізія). У снежні 1923 года быў накіраваны на вучобу ў Кіеўскую аб’яднаную ваенную школу камскладу РСЧА, пасля заканчэння якой у жніўні 1925 года прызначаны на пасаду камандзіра роты 98-га стралковага палка, у жніўні 1928 года — на пасаду памочніка начальніка, затым — на пасаду начальніка аддзялення пункта СПА Бранска, у сакавіку 1931 года — на пасаду начальніка штаба пункта СПА Гомеля, а ў верасні — на пасаду начальніка штаба 4-га палка СПА. У лістападзе 1932 года накіраваны на вучобу на курсы ўдасканалення каманднага складу зенітнай артылерыі. Скончыў навучанне ў маі 1933 года. У студзені 1934 года ўзначаліў 1-ю частку штаба 4-й брыгады СПА (Беларуская ваенная акруга), у жніўні 1937 года — 1-ю асобную брыгаду СПА, у чэрвені 1940 года — 7-ю асобную брыгаду СПА, а ў маі 1941 года — штаб Запарожскага брыгаднага раёна СПА. Вялікая Айчынная вайнаЗ пачаткам вайны знаходзіўся на ранейшай пасадзе. У лютым 1942 года прызначаны на пасаду начальніка аддзела СПА 39-й арміі (Калінінскі фронт), у складзе якой з 7 ліпеня таго ж года знаходзіўся ў акружэнні пад Ржэвам, а затым 5 верасня разам з групай колькасцю 616 чалавек перайшоў лінію фронту. У кастрычніку таго ж года стаў намеснікам начальніка артылерыі СПА 39-й, а затым 28-й арміі. У сакавіку 1943 года прызначаны камандзірам 24-й зенітнай дывізіі, ператворанай 20 чэрвеня таго ж года ў 24-ю зенітна-артылерыйскую. У маі 1945 года ўзначаліў 3-і корпус СПА. Падчас савецка-японскай вайны корпус прымаў удзел у баявых дзеяннях у ходзе Маньчжурскай наступальнай аперацыі, у якой корпус абараняў з паветра Хабараўск, аб’екты Далёкаўсходняй чыгункі, масты, склады і аэрадромы ў паласе 2-га Далёкаўсходняга фронту. Пасляваенная кар’ераПасля заканчэння вайны знаходзіўся на ранейшай пасадзе, але з верасня 1946 года знаходзіўся ў распараджэнні ваеннага савета Войск СПА. У лістападзе 1946 года выйшаў у запас. Узнагароды
Літаратуры
|
Portal di Ensiklopedia Dunia